Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Адбылася цырымонія ўшанавання лепшых работнікаў Капыльскага РАНС па выніках 2019 года

24.01.2020

Напярэдадні Дня ратавальніка адбылася цырымонія ўшанавання лепшых работнікаў Капыльскага РАНС па выніках 2019 года.

Начальнік Капыльскага РАНС Віталь Ільючык павіншаваў асабісты склад з прафесійным святам і ўручыў заслужаныя ўзнагароды - нагрудныя знакі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь «Выдатнік», юбілейныя медалі «20 гадоў органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях МНС Рэспублікі Беларусь», граматы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і ўстановы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС», а таксама падзякі старшыні Капыльскага райвыканкама.

У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі. Аляксандр Іванавіч звярнуўся да прысутных з прывітальным словам, а таксама ўручыў Віталю Ільючыку юбілейны медаль «90 гадоў ДТСААФ».

Да віншаванняў далучыліся актывісты клуба юных ратавальнікаў-пажарных «Палымяныя сэрцы». Хлопцы падрыхтавалі святочную праграму, якая выклікала масу станоўчых эмоцый. У сваю чаргу Віталь Валянцінавіч уручыў актывістам падзяку за супрацоўніцтва з Капыльскім РАНС у справе прапаганды пажарнай бяспекі сярод насельніцтва, актыўны ўдзел у творчых конкурсах і спартыўных спаборніцтвах.

Завяршылася мерапрыемства фотасесіяй з удзелам начальніка аддзела і ўзнагароджаных.

Аксана Міхайлоўская

 «СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы