Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

«Штадлер Мінск» плануе ў 2020 годзе выпусціць каля 400 вагонаў

29.11.2019

ЗАТ "Штадлер Мінск" плануе ў 2020 годзе выпусціць каля 400 вагонаў, паведаміў журналістам перад пачаткам пленарнага пасяджэння беларуска-швейцарскага дзелавога савета дырэктар ЗАТ "Штадлер Мінск" Філіп Брунер, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У бягучым годзе на заводзе ў Фаніпалі вырабяць 280 вагонаў - як гатовыя пасажырскія саставы, так і машынакамплекты. Гэта аднапавярховыя, двухпавярховыя паязды, вагоны трамваяў і метро. Прадукцыя пастаўляецца ў Венгрыю, Нарвегію, Германію, Люксембург, Іспанію, краіны Паўднёвай Амерыкі і інш. У наступным годзе першыя сабраныя ў Беларусі пераўтваральнікі для трамваяў плануецца накіраваць у Швейцарыю.

Асноўнымі заказчыкамі ў Беларусі выступаюць БЧ і Мінскі метрапалітэн. Таксама прадпрыемства разлічвае прыняць удзел у тэндары "Мінсктранса" на пастаўку тэхнікі.

"План на 2020 год - амаль 400 вагонаў. Гэта дадатковыя 30 працэнтаў магутнасці", - адзначыў Філіп Брунер.

На пасяджэнні беларуска-швейцарскага дзелавога савета "Штадлер Мінск" дзеліцца вопытам работы ў Беларусі і гатовы бліжэй пазнаёміць швейцарскіх бізнесменаў з магчымасцямі інвесціравання.

Завод "Штадлер Мінск" быў афіцыйна адкрыты 20 лістапада 2014 года. Прадпрыемства ўваходзіць у склад швейцарскай кампаніі "Штадлер Рэйл Груп", якая ўжо больш за 75 гадоў з'яўляецца адным з вядучых еўрапейскіх вытворцаў чыгуначнага рухомага саставу. "Штадлер Рэйл Груп" мае таксама філіялы ў Аўстрыі, Аўстраліі, Алжыры, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Германіі, Нідэрландах, Венгрыі, Польшчы, Чэхіі, Італіі і ЗША.

Беларуска-швейцарскі дзелавы савет створаны ў 2013 годзе. Ён прызначаны садзейнічаць актывізацыі двухбаковых знешнеэканамічных сувязей, умацаванню і паглыбленню супрацоўніцтва паміж кампаніямі ў галіне гандлю і інвестыцый, выяўленні і пераадоленні бар'ераў у гандлі і інш.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы