Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Новыя вуліцы і скорасны трамвай - што прапануюць у дэталёвым плане тэрыторыі «Вялікага каменя»

23.01.2020

Горадабудаўнічы праект "Дэталёвы план тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Цэнтральная частка. Першая чарга" будзе вынесены на грамадскае абмеркаванне з 3 да 27 лютага, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт індустрыяльнага парка.

"У час рэалізацыі генплана з'явілася неабходнасць у распрацоўцы дэталёвага плана на новай тэрыторыі ў межах парка. Размова ідзе аб тактыцы развіцця і асваення тэрыторыі, апераджальным развіцці горадаўтваральнай базы - павелічэнні тэрыторыі для вытворчых і транспартна-лагістычных аб'ектаў у цэнтральнай частцы парка", - адзначаецца ў абгрунтаванні плана.

У праекце выдзелена пяць асноўных зон: прамысловая, транспарту і лагістыкі, транспартнай інфраструктуры, інжынерных аб'ектаў, зона зялёных насаджэнняў. Вытворчая зона займае асноўную частку тэрыторыі і ўключае зону прамысловасці, камунальных аб'ектаў. Зона транспарту і лагістыкі размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы тэрыторыі на мяжы з Нацыянальным аэрапортам Мінск.

Акрамя таго, дэталізавана закладзеная ў генплане сетка асноўных вуліц. Дэталізацыя заключаецца ў павелічэнні шчыльнасці вулічнай сеткі, пракладцы мясцовай сістэмы вуліц. Галоўная планіровачная вось - магістральная артэрыя Пекінскі праспект. Ён праходзіць уздоўж тэрыторыі вытворчай зоны і прызначаны ў асноўным для грузавога транспарту. Акрамя таго, зарэзервавана траса скораснага трамвая як яшчэ адна сувязь з Мінскам.

Распрацаваны праект займае плошчу 416,6 га на землях індустрыяльнага парка.

Дэталёвы план - горадабудаўнічы праект, які дэталізуе і ўдакладняе рашэнні генплана ў частцы тэрытарыяльна-прасторавага развіцця і функцыянальнага заніравання тэрыторый. Галоўная мэта - забяспечыць інвестыцыйную прывабнасць тэрыторыі, эканамічна мэтазгоднае развіццё інфраструктуры.

Прэзентацыя горадабудаўнічага праекта адбудзецца 6 лютага ў 16.00 у Смалявіцкім гарадскім доме культуры.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы