Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Самую прыгожую дзяўчыну Мінскай вобласці выбралі ў Барысаве

27.01.2020

Вызначаны пераможцы абласнога конкурсу "Міс Міншчына", які прайшоў 24 студзеня ў Палацы культуры імя М. Горкага ў Барысаве. Мерапрыемства падвяло вынікі акцыі "Прыгажуні Міншчыны - багацце краіны!", паведамілі БЕЛТА ў Мінаблвыканкаме.

Абласная акцыя пачалася ў лістападзе 2019 года. Усяго прэтэндэнткамі на тытул "Міс Міншчыны" сталі 764 прадстаўніцы цэнтральнага рэгіёна. Сярод іх навучэнкi каледжаў, cтудэнткі, медыцынскія работнікі, педагогі, работнікі культуры. Дзяўчаты не толькі прадэманстравалі знешнюю прывабнасць, але і здзівілі журы сваімі талентамі і захапленнямі.

У выніку за карону і тытул першай прыгажуні рэгіёна змагаліся 72 удзельніцы. Конкурс прайшоў па класічным сцэнары: дэфіле ў кактэйльных і вячэрніх сукенках, выхады ў купальніках і вырабах ААТ "Купалінка", конкурс імправізацыі.

Ацэньвала дзяўчат журы, у якое ўваходзілі прадстаўнікі мадэльнай індустрыі і дзяржаўных органаў, вядомыя артысты, спецыялісты сферы культуры.

Тытул "Міс Міншчына" выйграла Вераніка Кушалёва з Лагойска. Віцэ-міс сталі салігарчанка Аліна Паляшчук і Віялета Герасімчук з Пухавічаў. Тытул "Міс Фота" дастаўся Ганне Мілеўскай з Маладзечна. "Міс глядацкіх сімпатый" - Дар'я Фесіна з Чэрвеня.

"Сёння на нашых вачах адбылася адно з самых яскравых падзей года, - сказаў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч. - Мы выбіралі самую прыгожую дзяўчыну нашага краю. Журы можна было шчыра паспачуваць. Вызначыць самую годную з такой колькасці бліскучых дзяўчат надзвычай цяжка: яны чароўныя, разумныя, элегантныя, валодаюць добрымі манерамі, шырокім кругаглядам, умеюць даходліва і арыгінальна выказваць свае думкі".

Арганізатарамі выступілі Мінаблвыканкам, Барысаўскі райвыканкам.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы