Павышана ўвага і да сталічных гарадоў-спадарожнікаў. У Фаніпалі плануюць узвесці новы дзіцячы сад і школу. А вось у Дзяржынску з'явіцца фізкультурна-аздараўленчы комплекс. На думку гараджан, гэты аб'ект дапаможа многім займацца любімымі відамі спорту, а таксама фізкультурай без абмежаванняў.
Займацца плаваннем і фізкультурай у новым басейне змогуць і жыхары Мар'інай Горкі. Аб'ект здадуць ужо гэтым летам.
Крыніца: minsk-region.gov.by