Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дзесяць фаніпальскіх цягнікоў папоўнілі парк сталічнай падземкі

27.07.2020

"Штадлер Мінск" завяршыў пастаўку цягнікоў для Мінскага метро, распавялі ў прэс-службе прадпрыемства.

Апошні дзясяты пяцівагонны цягнік для дзяржаўнага прадпрыемства "Мінскі метрапалітэн" пакінуў тэрыторыю "Штадлер Мінск" у канцы мая 2020 года і пасля паспяховага завяршэння прыёма-здатачных працэдур пачаў камерцыйную эксплуатацыю на дзеючых лініях Мінскага метро разам з астатнімі раней пастаўленымі складамі.

У пачатку лютага гэтага года адбылася першая паездка з пасажырамі на новым чатырохвагонным цягніку-метро Stadler і ўжо сёння ўсе дзесяць саставаў знаходзяцца ў пастаяннай эксплуатацыі. Па аналогіі з першым чатырохвагонным метро-цягніком, склад у пяцівагонным выкананні з красавіка 2020 года праходзіў неабходны аб'ём прыёмачных выпрабаванняў, вынікам якіх стала падпісанне акта адпаведнасці канструкцыі новага рухомага саставу для сталічнага метро патрабаванням бяспекі. Варта адзначыць, што ўсе цягнікі прайшлі прыёмачныя выпрабаванні паспяхова і своечасова.

Пасажыры і машыністы не раз адзначалі сучаснасць і перавагі новых цягнікоў-метро Stadler: яркі запамінальны дызайн, скразны праход уздоўж усяго складу, наяўнасць USB-раздымаў у пасажырскім салоне, сучасную інфармацыйную пасажырскую сістэму, наяўнасць сістэмы кандыцыянавання ў салоне і кабіне машыніста, вертыкальныя поручні ў зоне назапашвальнай пляцоўкі, нізкі ўзровень шуму, эрганамічнасць кабіны машыніста і многія іншыя. Новыя цягнікі адпавядаюць усім неабходным патрабаванням у частцы бяспекі, камфорту, выгоды кіравання і тэхнічнага абслугоўвання.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы