Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Сем новых рэзідэнтаў могуць з'явіцца ў «Вялікім камені» да канца года

05.08.2020

Сем новых рэзідэнтаў могуць з'явіцца ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" да канца года. Аб гэтым паведаміў намеснік генеральнага дырэктара СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" Сяргей Вайцяхоўскі ў час міжнароднай інвестыцыйнай анлайн-канферэнцыі "Ад аднаўлення да ўстойлівага росту", перадае БЕЛТА.

"Закрыццё граніц паўплывала на інвестыцыйную актыўнасць. У студзені 30 кампаній мелі рэальныя планы па інвесціраванні ў парк у 2020 годзе, але многія з іх паставілі праекты на паўзу. У бягучым годзе ўдалося зарэгістраваць у якасці рэзідэнтаў восем кампаній. Плануем, што да канца года яшчэ сем уступяць у "Вялікі камень", - сказаў Сяргей Вайцяхоўскі.

Цяпер у індустрыяльным парку 63 рэзідэнты. Аб'ём заяўленых інвестыцый - звыш $1 млрд. "Больш за 10 краін свету ўдзельнічаюць у капітале гэтых рэзідэнтаў, у тым ліку Беларусь, Кітай, ЗША, Швейцарыя, Германія. 70 працэнтаў кампаній маюць вытворчы характар. Яны працуюць у самых розных сферах: электронікі, машынабудавання, новых матэрыялаў, фармацэўтыкі, выпуску медыцынскіх вырабаў. Ёсць рэзідэнты, якія займаюцца навукова-даследчымі распрацоўкамі і праектамі ў сферы паслуг", - адзначыў намеснік гендырэктара.

Больш за $200 млн ужо было ўкладзена ў будаўніцтва ў "Вялікім камені" дарог, сістэмы газа- і электразабеспячэння, ачысткі бытавых вод і інш. "Мы стварылі даволі шырокія магчымасці для рэалізацыі праектаў бізнесам: як на зямельным участку, дзе ўжо падведзена ўся інфраструктура, так і ў гатовых сучасных вытворчых і офісных памяшканнях. Такія памяшканні ў нас займаюць ужо 95 тыс. кв.м", - дадаў Сяргей Вайцяхоўскі.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы