Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Сёлета Капыльская газета «Слава працы» адзначыць 90-годдзе свайго выдання

24.01.2020

Раёнка ў розныя часы мяняла свае назвы, якія былі сугучны часу. 

Спачатку – «Калгаснік Капыльшчыны», «Сацыялістычнае земляробства», а пазней – «Слава працы». Але нязменным заставалася і застаецца галоўная тэма – тэма чалавека працы. Да гэтай пары людзі старэйшага пакалення называюць раёнку сваёй «Капыльшчынай».

Паважаныя чытачы, пагартаемяе і прыгадаем, пра што пісала «СП»у розныя часы ў гэты дзень,25 студзеня.

1969 г.

«У Капылі вельмі шмат рыбакоў-любіцеляў. Іх з кожным годам дабаўляецца. Ды яно і зразумела! Хіба можна знайсці лепшы адпачынак, чым рыбалка?

Але, каб рыба клявала, яе трэба беражліва ахоўваць. Зімой шмат буйных рыб гіне ад недахопу кіслароду. І вось тут мы павінны дапамагчы. Просьба, каб усе рыбакі і паляўнічыя райцэнтра ў гэтыя дні пабылі на капыльскім возеры і прасеклі па некалькі лунак. Гэта можна зрабіць у любы час. Аб колькасці прасечаных лунак паведаміце, калі ласка, у камбінат камунальных прадпрыемстваў».

1973 г.

«Вёска Дубейкі невялікая, яна не абазначана на геаграфічных картах. Але і там ёсць моладзь, якая вечарам марна траціць час, слухаючы казкі старых бабуль. Другога выйсця няма. Адзінае месца адпачынку, брыгадны клуб, заўсёды на замку. Ключ ад яго невядома дзе. Пытаемся ў брыгадзіра, той пасылае да загадчыка клуба, загадчык клуба разводзіць рукамі і паціскае плячыма. Вось так і ходзім цэлы дзень ад аднаго да другога. Можа, праўленне калгаса «Інтэрнацыянал» адкажа, хто адкрые клуб».

1980 г.

«Беларускія пісьменнікі з’яўляюцца частымі гасцямі жыхароў інтэрната МПМК-89. На гэты раз перад дзяўчатамі і хлопцамі выступілі Васіль Якавенка, старэйшы беларускі паэт Станіслаў Шушкевіч і паэт-мініяцюрыст Віктар Бародзіч.

Васіль Якавенка – вядомы майстар дакументальных твораў. Героі яго нарысаў – працавітыя, цікавыя і, вядома, адданыя сваёй справе людзі. Цікава было слухаць расказ аб тым, як пісьменнік «шукае» сваіх герояў, як жыве іх думкамі і імкненнямі, перш чым вывесці на паперы першае слова.

Госці Капыльшчыны сустрэліся таксама з рабочымі і служачымі розных прадпрыемстваў і ўстаноў раёна».

1990 г.

«Якая жанчына не хоча быць элегантнай. Менавіта брыгада па пашыву лёгкага адзення з капыльскага Дома быту і дапамагае прадстаўніцам прыгожага полу стаць яшчэ больш прывабнымі.

Вопытная закройшчыца з 12-гадовым стажам работы Зоя Корбут добра ведае, якія фасоны падабаюцца заказчыкам, і ўдала падбірае малюнак адзення.

Брыгадзір Марыя Яўсюк таксама майстар шавецкай справы».

Падрыхтавала Марыя ШЭІНА

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы