Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Асабісты прыём грамадзян правёў старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык

24.01.2020

Асабісты прыём грамадзян правёў на днях старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык. Да яго звярнуўся толькі адзін чалавек.

«Дэлегатам» ад групы капылян выступіла мясцовая жыхарка Алена Скрыган. Адно з паднятых ёю на прыёме пытанняў — добраўпарадкаванне міні-рынку ў г. Капылі. Так, у 2018 годзе для продажу прадукцыі ўласнай вытворчасці фізічнымі асобамі ў цэнтры горада каля будынка Капыльскага РКБА была заасфальтавана і абгароджана пляцоўка. Нараканні з боку заяўніцы выклікаў той факт, што гандлёвыя месцы тут не абсталяваны (не лічачы нанесенай разметкі на асфальце і слыннай нумарацыі). Прадаўцам, сярод якіх нямала пажылых людзей, прысесці няма куды, даху таксама няма. Панаракала жанчына і на невялікі памер пляцоўкі, адведзенай пад новы рынак. Аднак, як запэўнілі Алену Мікалаеўну, вырабленыя раней замеры участкаў сведчаць аб тым, што новы міні-рынак займае плошчу нават большую, чым на ранейшым месцы.

24 01 2020 07

Сяргей Пілішчык гутарыць з Аленай Скрыганавай

Акцэнтавала ўвагу заяўніца і на тым, што ўчастак на месцы былога міні-рынку, да якога ўсе за многія гады яго існавання вельмі прывыклі, да гэтага часу пустуе. Таму Алена Мікалаеўна прасіла выправіць становішча спраў - аж да вяртання рынку на яго «гістарычную радзіму». Аднак задаволіць гэтую просьбу ўлады наўрад ці палічаць патрэбным. Бо ў свой час рашэнне аб зносе аб'екта было прынята небеспадстаўна. А вось у тым, што новае месца неабходна, што называецца, давесці да розуму, сумневаў няма. Вынікам салідарнасці Сяргея Пілішчыка з заяўніцай у гэтай частцы пытання стаў кірунак даручэння аб абсталяванні пляцоўкі пад міні-рынак старшыні праўлення Капыльскага райпо Віктару Смусенку.

Яшчэ адна набалелая праблема, з якой Алена Мікалаеўна звярнулася да кіраўніка раёна, — неабходнасць рамонту тратуара па вул.Пралетарскай ў г. Капылі, а таксама ўладкавання пешаходнай дарожкі з боку сярэдняй школы № 2 па той жа вуліцы. Як патлумачыла Алена Мікалаеўна, праблема гэта не новая і ўжо не першы год прыносіць нямала нязручнасцяў пешаходам. Асаблівае хваляванне выклікаюць ідучыя у школу дзеці, перасоўваючыяся з дапамогай апор-трысьцін старыя, а таксама бацькі з малымі ў вазках. Па прычыне прыйшоўшага у непрыдатнасць пакрыцця альбо зусім яго адсутнасці ўсе яны пры руху па гэтым участку вымушаныя выходзіць на праезную частку дарогі, а так і да бяды недалёка. Неаднаразовыя ж звароты неабыякавых капылян у адпаведныя інстанцыі выніку не далі.

Як запэўніў прысутны ў зале дырэктар Капыльскага ЖКГ Дзмітрый Дарафей, праект па капітальным рамонце вул Пралетарскай ёсць. Справа за фінансаваннем, і цана пытання вялікая. Аднак Сяргей Пілішчык цвёрда мае намер паставіць кропку ў «гісторыі хваробы» тратуара па вул. Пралетарскай. І калі капітальны рамонт ўчастка для раённага бюджэту непасільны, то ў любым выпадку неабходна знайсці кампраміс. Пры гэтым вырашаць праблему трэба па-гаспадарску — больш рацыянальна і з меншымі ўкладаннямі. Падагульняючы абмеркаванне пытання, было вырашана ў бліжэйшы час выехаць да праблемнага ўчастку для вывучэння сітуацыі на месцы, каб пасля распрацаваць канкрэтныя меры па ліквідацыі нязручнасцяў.

Словам, даручэнні кіраўніком раёна дадзены, а агучаныя падчас прыёму праблемы будуць знаходзіцца на кантролі аж да іх вырашэння.

Аксана Міхайлоўская

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы