Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык сустрэўся з працоўным калектывам Капыльскага дзяржаўнага каледжа

23.09.2020

Такiмi ж значнымі і актуальнымі застаюцца дадатковыя сустрэчы кіраўніцтва раёна з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам.

Галоўнай мэтай зносін прадстаўнікоў улады з насельніцтвам з'яўляецца аператыўнае інфармаванне грамадзян аб сацыяльна-эканамічным развіцці, палітычнай сітуацыі ў рэгіёне, абмеркаванне актуальных тэм развіцця грамадства, вырашэнне цікавячых грамадзян пытанняў.

Адбылася сустрэча Старшыні Капыльскага райвыканкама Сяргея Пілішчыка з працоўным калектывам УА «Капыльскі дзяржаўны каледж».

У цэнтры ўвагі — абмеркаванне пытанняў устойлівага функцыянавання і развіцця ўстановы. Аб папаўненні матэрыяльна-тэхнічнай базы каледжа, праведзеных рамонтах казаў дырэктар Анатоль Пяткевіч. У сваю чаргу Сяргей Пілішчык адзначыў, што з часу апошняга візіту ва ўстанову сапраўды прыкметны вялікія змены.

23 9 20 24

Сяргей Пілішчык гутарыць з Анатолем Пяткевічам.

- Праз розныя формы дзейнасці - вечары, канцэрты мастацкай самадзейнасці, літаратурна-музычныя кампазіцыі, праз рэалізацыю праекта «Алё, мы шукаем таленты!» - нашы навучэнцы далучаюцца да культурных традыцый каледжа, рэгіёна, нашай краіны, — распавяла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Наталля Кудзелка. - На базе інтэрната каледжа адкрыты маладзёжны дасугавы цэнтр «7-е неба». У ім працуе інтэрнэт-кафэ, дзе даступны бясплатны выхад у інтэрнэт-прастору. Наведвальнікам прапануюцца ролікі ў 3D-анімацыі, гульні на прыстаўцы Х-bох, атракцыёны-маскі «Віртуальная рэальнасць», «Аэрахакей». У працэсе прыёмаў рэлаксацыі навучэнцы адчуваюць свае эмоцыі, вучацца кіраваць сваімі паводзінамі.

Кіраўнік раёна азнаёміўся з магчымасцямі вольнага часу цэнтра, а таксама наведаў рэсурсны цэнтр вытворчага навучання, дзе арганізавана перападрыхтоўка слухачоў па навучальных праграмах дадатковай адукацыі дарослых па кваліфікацыі «Электраманцёр».

Сяргей Козел

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы