Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне, як і па ўсёй Беларусі, пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу

23.09.2020

Пра тое, навошта прышчапляцца ад гэтага небяспечнага сезоннага захворвання і як праходзіць кампанія ў гэтым сезоне — у інтэрв'ю з загадчыцай паліклінікай УАЗ «Капыльская ЦРБ» Ларысай ПАЦЕЙКОВІЧ:

- Увосень напярэдадні пачатку ўздыму захворвання на грып мы часта задумваемся пра тое, як абараніць сябе і сваіх блізкіх ад гэтай інфекцыі: п'ем вітаміны, дбайней выконваем правілы асабістай гігіены, загартоўваемся. Але да гэтых прафілактычных мерах неабходна дадаць галоўны кампанент - вакцынацыю. Бо менавіта прышчэпка ад грыпу з'яўляецца самай надзейнай абаронай ад гэтага віруса.

- Шматлікія адмаўляюцца ставіць прышчэпку ад грыпу, лічачы, што вакцына можа нанесці шкоду здароўю...

- Гэта міф. На самай справе прышчэпка няшкодная і не выклікае ўскладненняў. У крайнім выпадку можа праявіцца пачырваненне на скуры ў месцы ўколу, якое праходзіць праз 2-3 днi, ці невялікае павышэнне тэмпературы.

- Некаторыя лічаць, што кожны сезон праходзіць імунізацыю неабавязкова, так як працягваецца дзеянне мінулагодняй прышчэпкі. Маюць рацыю яны?

- На самай справе прышчапляцца трэба штогод. І абгрунтавана гэта двума прычынамі. Па-першае, склад вакцыны змяняецца ў залежнасці ад штаму віруса. Па-другое, імунітэт ад грыпу выпрацоўваецца на тэрмін ад некалькіх месяцаў да года. Да таго ж чым больш прышчэпленых - а значыць абароненых ад грыпу - тым ніжэй верагоднасць заносу і распаўсюджвання віруса ў калектыве.

- Калі трэба праходзіць вакцынацыю супраць грыпу?

- Лепш за ўсё гэта рабіць у верасні-кастрычніку, калі эпідэмія яшчэ не пачалася і ёсць магчымасць, што называецца, спрацаваць на апярэджанне. Імунітэт выпрацуецца прыкладна за 2 тыдні, і своечасовая вакцынацыя знізіць верагоднасць захварэць на грып у некалькі разоў, а ў выпадку заражэння змякчыць плынь хваробы, скароціць яе працягласць і прадухіліць ўскладненні.

- Якія асаблівасці цяперашняй кампаніі па вакцынацыі?

- У будучым эпідэмічным сезоне людзям пагражае мікс інфекцый - і грыпу, і COVID-19, бо не выключана верагоднасць узнікнення другой хвалі каранавiруса. Таму мінімалізаваць рызыка заражэння грыпам важна як ніколі - гэта дазволіць пазбегнуць двайной інфекцыі, а адпаведна і ўзнікнення сур'ёзных ускладненняў.

- Якімі вакцынамі можна прышчапіцца ў Капыльскай ЦРБ?

- У цяперашні час у нашай установе аховы здароўя праводзіцца вакцынацыя прэпаратам «Грыпол» расійскай вытворчасці. Да канца месяца чакаецца паступленне і іншых імпартных вакцын.

- За чый кошт праводзіцца вакцынацыя?

- Асобныя катэгорыі грамадзян прышчапляюцца за кошт рэспубліканскага бюджэту. Перш за ўсё, гэта «група высокай рызыкі наступстваў захворванняў на грып»: дзеці ад 6 месяцаў да 3-х гадоў, дзеці з 3-х гадоў і дарослыя з хранічнымі захворваннямі, якія стаяць на дыспансерным уліку, асобы з імунасупрэсіяй (прыгнечаным імунітэтам), асобы, старэйшыя за 65 гадоў, цяжарныя жанчыны, а таксама «група высокай рызыкі заражэння грыпам», куды ўваходзяць медработнікі, дзеці і дарослыя з устаноў з кругласутачным знаходжаннем. За кошт сродкаў мясцовага бюджэту прышчапляюцца: дзеці, якія наведваюць арганізаваныя калектывы, студэнты, работнікі ўстаноў адукацыі, жыццёва важных службаў і транспарту, асобы, якія знаходзяцца ў кантакце з пацыентамі з хранічнай паталогіяй і якія знаходзяцца ў кантакце з дзецьмі да 6 мес.

- Ці існуюць супрацьпаказанні для вакцынацыі?

- Імунізацыю грыпознымі вакцынамі нельга праводзіць у выпадку наяўнасці алергічнай рэакцыі на курыны бялок, рэакцыі на папярэдняе ўвядзенне вакцыны, імунадэфіцытных станаў, наватвораў.

- Куды трэба звярнуцца для таго, каб зрабіць прышчэпку?

- Перад правядзеннем вакцынацыі ў абавязковым парадку праводзіцца папярэдні агляд у лекара. Таму ў першую чаргу варта наведаць альбо кабінет прафілактыкі ў паліклініцы раённай бальніцы, альбо ўрача агульнай практыкі па месцы жыхарства.

Гутарыла Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы