Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне прадстаўнікі раённай улады павіншавалі аграрыяў з іх прафесійным святам

18.11.2020

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у звыклы фармат цырымоніі давялося ўнесці карэктывы.

І хоць традыцыйнае маштабнае мерапрыемства не праводзілі, прадстаўнікі раённай улады не пакінулі працаўнікоў вёскі без увагі - наведалі гаспадаркі і павіншавалі аграрыяў на месцах.

Старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык з працоўнай перамогай віншуе механізатара філіяла «Лакнея» УП «ПрыёртансАгра» Алега Майсюка

У ліку сельгаспрадпрыемстваў, якія ў перадсвяточныя дні наведаў старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык, аказалася ААТ «Старыца-Агра».

- Ваша гаспадарка - лідар сельгасвытворчасці і моцнае звяно нашага раёна — адзначыў Сяргей Міхайлавіч, вітаючы аграрыяў. - Сумесна з іншымі сельгаспрадпрыемствамі вы ўносіце сур'ёзны ўклад у эканоміку Капыльшчыны, дэманструючы годныя лічбы па выручцы. Але за імі, вядома ж, стаіць праца спецыялістаў. І хоць на змену наяўнай тэхніцы прыходзіць усё больш сучасная, рукі і розум чалавека не заменіш нічым.

Падчас візіту кіраўніком раёна былі ўзнагароджаны лепшыя прадстаўнікі Старыцкага калектыву. Так, вядучы эканаміст гаспадаркі Валянціна Новік за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў працы была ўдастоена юбілейнага медаля «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі».

Валянціна Новік

Намесніку дырэктара па жывёлагадоўлі Руслану Андрыянцу за шматгадовую плённую і бездакорную працу ў сістэме аграпрамысловай вытворчасці ўручылі Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Начальнік комплексу па вырошчванні буйной рагатай жывёлы і сельскагаспадарчага ўчастка Аляксандр Круглік быў узнагароджаны Ганаровай граматай Капыльскага райвыканкама, а механізатару Аляксандру Жарнасеку абвясцілі падзяку старшыні райвыканкама.

Аляксандр Круглік

Акрамя «Старыцы-Агра» Сяргей Пілішчык наведаў іншыя сельгаспрадпрыемствы нашага рэгіёну — філіял «Лакнея» УП «Прыёртранс-Агра», ААТ «Прагрэс 2010», «Піянер-Агра», а таксама Капыльскі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат».

Напярэдадні свята ушаноўваў працаўнікоў вёскі і першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталь Ракевіч. Ён наведаў ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс», куды таксама былі запрошаны аграрыі з СХФ «Руднае».

Звяртаючыся да прысутных, Віталь Аляксандравіч акцэнтаваў увагу на тым, што віншаваць сапраўды ёсць з чым. І гэта пацвярджаюць вынікі - вытворчасць валавой прадукцыі ў раёне за дзесяць месяцаў узрасла на 14,7% да ўзроўню мінулага года. Гэты паказчык павялічыўся ва ўсіх арганізацыях, і Капыльскі райаграсэрвіс не выключэнне.

У ліку тых, хто ў гэтым сельскагаспадарчым годзе ўдастоены высокіх узнагарод, прадстаўнікоў гэтага прадпрыемства нямала. Так, аператару па штучнаму асемяненню жывёл СХФ «Руднае» Жане Ёрш была аб'яўлена Падзяка старшыні Мінаблвыканкама. Падзякай Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК адзначана праца начальніка механізаванага атрада Аляксандра Дудко. Ганаровай граматай Капыльскага райвыканкама ўзнагароджаныя брыгадзір вытворчага ўчастка ў жывёлагадоўлі МТФ «Сцяпуры» СХФ «Руднае» Тамара Зелянко, намеснік галоўнага бухгалтара філіяла Наталля Зяньковіч і механізатар Капыльскага райаграсэрвіса Іван Малішэўскі.

Віталь Ракевіч ўручае заслужаную ўзнагароду Івану Малішэўскаму

Падзяка старшыні Капыльскага райвыканкама абвешчана брыгадзіру вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі СХФ «Руднае» Наталлі Бычэнка, слесару па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання Капыльскага райаграсэрвіса Аляксандру Гурло, машыністу крана аўтамабільнага гэтай жа арганізацыі Віктару Барысу.

У перадсвяточныя дні цырымоніі ўзнагароджання з удзелам Віталя Ракевіча адбыліся таксама ў ААТ «Скабін», «Ціміразеўскі», «Семежава», ЗАТ «Жыліхава», райветстанцыі і райплемстанцыі.

Жанна Ёрш і Тамара Зелянко

Прымалі віншаванні аграрыі Капыльшчыны і ад старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Кісляк, якая разам з начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алай Кабушка наведала КСУП «Дактаровічы», ААТ «Праснакі» і філіял «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца». А работнікаў ААТ «Капыльскае», УП «ПІК-Лясная», Капыльскага кооппрома і Капыльскага райспажыўтаварыства ушаноўвала намеснік старшыні райвыканкама Святлана Лосiк.

Надзея Вержыкоўская

Падчас такіх візітаў на адрас прысутных гучалі шматлікія пажаданні і словы падзякі за іх плённую працу, адказнасць, прафесіяналізм і адданасць сваёй справе. І ўсюды па выніках напружанай працы прадстаўнікам сельскагаспадарчай сферы ўручаліся заслужаныя ўзнагароды. Так, юбілейнага медаля «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі» ўдастоены кіраўнік аддзялення «Мажа» ААТ «Піянер-Агра» Мікалай Гурыновіч. Падзяка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь аб'яўлена аператару па штучным абнасеньванні сельскагаспадарчых жывёл ААТ «Скабін» Наталлі Юрчэнi. Ганаровай граматы Мінаблвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, высокія вытворчыя паказчыкі, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу раёна ўдастоены брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі ААТ «Прагрэс 2010» Галіна Бузель і механізатар ААТ «Скабін» Андрэй Волкаў, а падзякі старшыні Мінаблвыканкама - загадчык рамонтнай майстэрні ААТ «Праснакі» Анатоль Астаповіч, механізатар ААТ «Ціміразеўскі» Сяргей Пяцігорац і механізатар ААТ «Прагрэс 2010» Сяргей Папкоў. Ганаровую грамату Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК уручылі вядучаму ветэрынарнаму лекару-вірусолагу аддзела лабараторнай дыягностыкі райветстанцыі Галіне Гуткоўскай, а падзяку камітэта - мантажніку тэхналагічнага абсталявання і звязаных з ім канструкцый ТАА «Вестаграсэрвіс» Аляксандру Філіпчыку. Ганаровай жа Граматай Капыльскага райвыканкама ўсяго напярэдадні свята было ўзнагароджана васемнаццаць работнікаў розных сельгаспрадпрыемстваў нашага рэгіёну. Падзякі старшыні райвыканкама ўдастоены яшчэ дваццаць чатыры аграрыя, а Ганаровай граматы Капыльскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК - шасцёра працаўнікоў сельскагаспадарчай вытворчасці.

Аксана Міхайлоўская

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы