Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Старшыня Капыльскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Капыльшчына - самабытны і маляўнічы край з багатай гісторыяй і культурнымі традыцыямі. Гэта радзіма першага старшыні ўрада БССР Дзмітрыя Фёдаравіча Жылуновіча (Цішкі Гартнага), цэлай плеяды літаратараў, а таксама 11 Герояў Савецкага Саюза, 12 Герояў Сацыялістычнай Працы, 1 Героя Беларусі, 41 чалавек узнагароджаны ордэнам Леніна. Мы ганарымся сваімі землякамі-сучаснікамі, знакамітымі пісьменнікамі і паэтамі, навукоўцамі, доблеснымі працаўнікамі і патрыётамі Капыльшчыны.

Тут жывуць шчырыя, адкрытыя і працавітыя людзі, якія прымнажаюць слаўныя традыцыі нашага краю, якія ствараліся многімі пакаленнямі капылянаў. Дзякуючы іх працы шмат у чым палепшылася сацыяльна-эканамічнае становішча раёна.

Мацнеюць пабрацімскія сувязі з чэхаўскім раёнам Маскоўскай вобласці. Развіваюцца партнёрскія адносіны з цэнтральным раёнам горада Мінска, наладжана супрацоўніцтва з Ёнішкскім раёнам Літоўскай Рэспублікі, Мацвеева-Курганскім раёнам Растоўскай вобласці. Падпісаны мемарандум аб далейшым супрацоўніцтве і сяброўскіх адносінах Капыльскага раёна і раёна Ваньчжоу горада Чунцын Кітайскай Народнай Рэспублікі. Мы цэнім сяброўскія сувязі, заўсёды рады плённаму супрацоўніцтву.

З году ў год прыгажэе наш раён і горад. Працягваецца будаўніцтва і добраўпарадкаванне населеных пунктаў раёна. Паспяхова развіваецца адукацыя, ахова здароўя, культура і спорт.

Людзі, гады, падзеі - вехі нашай гісторыі... У іх нашы карані, у іх жыватворная крыніца абнаўлення, крыніца новых добрых спраў. Сучасны капылянін - часціца беларускага народа, ён убірае ў сябе яго дух, культурныя каштоўнасці і імкненні.

Я перакананы, што разам з выдатнымі, добрымі, працавітымі людзьмі мы зможам вырашыць любыя задачы, пераадолець цяжкасці і з упэўненасцю ісці ў заўтрашні дзень. Хай з кожным годам наш раён становіцца багацей і выдатней.

Жадаю ўсім жыхарам і гасцям нашага раёна дабра і шчасця, аптымізму і моцнага здароўя. Хай шчасце і дастатак, упэўненасць у заўтрашнім дні паселяцца ў кожным доме.

Сардэчна запрашаем у наш горад і раён!

Старшыня Капыльскага райвыканкама

Пілішчык Сяргей Міхайлавіч

Апошняя змена 31.10.19

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы