Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Организации-заказчики кадров района встретились в Копыльском государственном колледже

23.01.2020

Асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння паміж Капыльскім дзяржаўным каледжам і арганізацыямі — заказчыкамі кадраў абмяркоўвалі падчас традыцыйнай сустрэчы педагагічнага калектыву ўстановы адукацыі і прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Анатоль Пяткевіч (справа) знаёміць удзельнікаў семінара з вучэбна-вытворчай базай каледжа

Як заўсёды, атрымаўся зацікаўлены дыялог, падчас якога былі зроблены акцэнты на найбольш важныя пытанні. Дырэктар дзяржаўнага каледжа Анатоль Пяткевіч расказаў пра асноўныя напрамкі работы ўстановы адукацыі, больш прадметна пра ўзаемадзеянне дзяржаўнага каледжа з арганізацыямі — заказчыкамі кадраў гаварыла намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Таццяна Астрэйка.

Вялікае ўражанне ў удзельнікаў семінара пакінула экскурсія па ўстанове адукацыі і асабліва прэзентацыя рэсурснага цэнтра. Прыемнай нечаканасцю стала і невялікая канцэртная праграма, падрыхтаваная навучэнцамі каледжа.

Вынікі сустрэчы падвялі падчас гутаркі за круглым сталом. Галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Лідзія Бусел расказала аб асноўных кірунках прафарыентацыйнай работы, якая бу-дзе праводзіцца ў раёне ў 2020 годзе. Спецыялісты па кадрах падзяліліся сваім вопытам па замацаванні маладых рабочых на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна.

Удзельнікі семінара прыйшлі да высновы, што толькі адладжаны механізм сістэмнага ўзаемадзеяння ўстановы адукацыі з прадпрыемствамі і арганізацыямі рэальнага сектара эканомікі, заснаваны на прынцыпах партнёрства, садзейнічае ўзгадненню структуры і аб’ёмаў падрыхтоўкі кадраў згодна з патрэбамі рынку працы, паляпшэнню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы, павышэнню якасці прафесійнай адукацыі.

Маргарыта САКОВІЧ

«СП» http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы