223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6
Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны
Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны
Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур
Часовым жыллём для сям'і з 14 чалавек, якая прыляцела з Газы сёння ноччу, стаў турысцка-рэкрэацыйны цэнтр мясцовага ТЦСАН, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Валожынскім райвыканкаме.
"Яшчэ ў аэрапорце мы прапанавалі прадстаўнікам сям'і медыцынскую дапамогу. Фельчар Валожынскай ЦРБ агледзеў дзяцей (іх у вялікай сям'і сямёра), паразмаўляў з цяжарнай жанчынай. Далей бежанцаў чакала дарога да Валожына", - расказала намеснік дырэктара цэнтра Вольга Пратасевіч.
Валожынскі турысцка-рэкрэацыйны цэнтр размяшчаецца на другім паверсе будынка ТЦСАН. Ён мае 20 ложка-месцаў у нумарах гасцінічнага тыпу, дзе ёсць усё для часовага пражывання, уключаючы магчымасць прыгатавання ежы.
"Для нашых гасцей мы падрыхтавалі ўсё неабходнае, да іх прыезду работнікі цэнтра нават паспелі прыгатаваць гарачую ежу. Ужо сёння мясцовае раённае спажывецкае таварыства даставіла ў цэнтр хлебабулачныя вырабы, усяляк аказвае садзейнічанне выканкам. На працягу дня будзем вырашаць пытанні першай неабходнасці, як медыцынскія, сацыяльныя - ад забеспячэння цёплымі рэчамі і сродкамі гігіены, так і пытанне занятасці. Напрыклад, для малышоў будуць прапанаваны месцы ў дзіцячых садах", - адзначыла Вольга Пратасевіч.
Да аказання дапамогі сям'і, якая прыбыла з Газы, далучылася абласное аддзяленне Чырвонага Крыжа. Для іх падабралі цёплыя рэчы і прадметы першай неабходнасці.
Як паведамлялася раней, за беларусамі і членамі іх сем'яў быў адпраўлены гуманітарны рэйс "Белавія" з медыкамі і псіхолагамі з Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС "ЗУБР" на борце. Пасля прыбыцця яны аказалі неабходную дапамогу як дарослым, так і дзецям. Сёння ноччу самалёт паспяхова прызямліўся ў Мінску.
Салігорскі "Шахцёр" дэбютуе ў Лізе Дружбы Расія - Беларусь па баскетболе 3х3 пад кіраўніцтвам расійскага спецыяліста Уладзіміра Агабаб'яна, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі баскетбола.
15 лістапада старшыня Мінскага абласнога камітэта Аляксандр Турчын правёў прыём грамадзян у Бярэзінскім райвыканкаме.
Пад Барысавам з'явіцца рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей Данбаса. Аб гэтым журналістам паведаміў грамадскі дзеяч, паралімпіец, матывацыйны спікер і заснавальнік дабрачыннага фонду Аляксей Талай, праводзячы чарговую групу дзяцей з Данбаса, якія прыязджалі на аздараўленне і медыцынскую рэабілітацыю ў Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Школьнікі Мінска і Мінскай вобласці атрымалі доступ да архіўнай кінахронікі, якую не знайсці ў адкрытых крыніцах. На падставе атрыманых дакументаў яны знімуць фільмы аб генацыдзе беларускага народа.
Аб тым, якую малочную прадукцыю вырабляюць у Мінскай вобласці, расказала начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела КУП "Мінаблмясамалпрам" - кіруючая кампанія холдынга "Мясамалпрам" Таццяна Валазгіна ў час круглага стала ў БЕЛТА на тэму "Павышэнне эканамічнай эфектыўнасці жывёлагадоўчай галіны (стратэгія развіцця, навуковае суправаджэнне, перапрацоўка прадукцыі)".
Газавымі самазваламі БЕЛАЗ зацікавіліся кампаніі-лідары горназдабыўной галіны Расіі. Аб гэтым расказаў генеральны дырэктар БЕЛАЗа Сяргей Нікіфаровіч у час XII Пецярбургскага міжнароднага газавага форуму, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
Мінская вобласць у гэтым годзе пачала экспартаваць малочную прадукцыю ў дзевяць новых краін. Аб гэтым расказала начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела КУП "Мінаблмясамалпрам" - кіруючая кампанія холдынга "Мясамалпрам" Таццяна Валазгіна на круглым стале ў БЕЛТА "Павышэнне эканамічнай эфектыўнасці жывёлагадоўчай галіны (стратэгія развіцця, навуковае суправаджэнне, перапрацоўка прадукцыі)".
"Вялікі камень" прадставіў свой патэнцыял на семінары "Азербайджан - Беларусь: інвестыцыі, гандаль і лагістыка", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе індустрыяльнага парка.
У рамках рэалізацыі праграмы "Адзін раён - адзін праект" у Мінскай вобласці плануюць стварыць больш за 2,2 тыс. новых працоўных месцаў, распавялі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Мінскага аблвыканкама.