Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Валожыне сям'ю з Газы размясцілі ў турысцка-рэкрэацыйным цэнтры

20.11.2023

Часовым жыллём для сям'і з 14 чалавек, якая прыляцела з Газы сёння ноччу, стаў турысцка-рэкрэацыйны цэнтр мясцовага ТЦСАН, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Валожынскім райвыканкаме.


"Яшчэ ў аэрапорце мы прапанавалі прадстаўнікам сям'і медыцынскую дапамогу. Фельчар Валожынскай ЦРБ агледзеў дзяцей (іх у вялікай сям'і сямёра), паразмаўляў з цяжарнай жанчынай. Далей бежанцаў чакала дарога да Валожына", - расказала намеснік дырэктара цэнтра Вольга Пратасевіч.

Валожынскі турысцка-рэкрэацыйны цэнтр размяшчаецца на другім паверсе будынка ТЦСАН. Ён мае 20 ложка-месцаў у нумарах гасцінічнага тыпу, дзе ёсць усё для часовага пражывання, уключаючы магчымасць прыгатавання ежы.

"Для нашых гасцей мы падрыхтавалі ўсё неабходнае, да іх прыезду работнікі цэнтра нават паспелі прыгатаваць гарачую ежу. Ужо сёння мясцовае раённае спажывецкае таварыства даставіла ў цэнтр хлебабулачныя вырабы, усяляк аказвае садзейнічанне выканкам. На працягу дня будзем вырашаць пытанні першай неабходнасці, як медыцынскія, сацыяльныя - ад забеспячэння цёплымі рэчамі і сродкамі гігіены, так і пытанне занятасці. Напрыклад, для малышоў будуць прапанаваны месцы ў дзіцячых садах", - адзначыла Вольга Пратасевіч.

Да аказання дапамогі сям'і, якая прыбыла з Газы, далучылася абласное аддзяленне Чырвонага Крыжа. Для іх падабралі цёплыя рэчы і прадметы першай неабходнасці.

Як паведамлялася раней, за беларусамі і членамі іх сем'яў быў адпраўлены гуманітарны рэйс "Белавія" з медыкамі і псіхолагамі з Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС "ЗУБР" на борце. Пасля прыбыцця яны аказалі неабходную дапамогу як дарослым, так і дзецям. Сёння ноччу самалёт паспяхова прызямліўся ў Мінску.

БелТА

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы