Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

«Без гэтага ў жыцці - нікуды!» Чаму вучыць джампераў і сваіх дзяцей «каралева батута» з Вілейкі

19.01.2024

Таццяна Чуес магла б стаць зоркай лёгкай атлетыкі, але з-за траўмы вымушана была пакінуць спорт. Доўгі час шукала сябе, пакуль нарэшце выпадкова не ўбачыла ролік, у якім жанчыны займаліся джампінгам. І яна вырашыла: гэта абавязкова трэба паспрабаваць. Цяпер Таццяна Чуес - не проста трэнер па джампінгу, а сапраўдная "каралева батута" ў роднай Вілейцы. Яе каманду запрашаюць выступаць на буйныя мерапрыемствы, сярод якіх, напрыклад, фестываль "Вытокі".

Таццяна Чуес з ранняга дзяцінства аддавала перавагу рухавым гульням. А ўпершыню занялася джампінгам яшчэ ў 4 гады - праўда, замест батута выкарыстоўвала спружынны ложак дома. "Так на ім скакала, што аднойчы "катапультавалася" і ледзь не пашкодзіла вока", - успамінае з усмешкай фітнес-трэнер па джампінгу і прызнае, што тады і ёй, і бацькам было не да смеху.

Таццяна яшчэ ў школе пачала прафесійна займацца лёгкай атлетыкай. Паступова спорт стаў для школьніцы сэнсам жыцця, таму, калі паўстала пытанне, у якую ВНУ паступаць, выбрала Акадэмію фізічнага выхавання і спорту. Таленавітую студэнтку адабралі ў зборную па лёгкай атлетыцы Рэспублікі Беларусь. Пазней Таццяна прайшла адбор на чэмпіянат Еўропы і нават пачала да яго рыхтавацца, але так туды і не трапіла: з-за траўмы спорт давялося пакінуць. Пасля заканчэння акадэміі яна вярнулася ў Вілейку, давялося вырашыць, чым займацца. "Хацелася буйных і цікавых праектаў, чагосьці вялікага, - успамінае яна. - У Вілейцы я ўладкавалася трэнерам у дзіцячую школу, але ў душы разумела, што гэта не маё. Таму паралельна вучылася на курсах па пілатэсе, ёзе, танцы на пілоне і шмат іншаму. Алё ўсе гэта было не тое".

"Тое" Таццяна знашла зусім выпадкова: убачыла ў інтэрнэце відэа з заняткамі па джампінгу. Вырашыла, што абавязкова трэба паспрабаваць. "Я першы раз стала на батут і адразу зразумела: вось яно!" - расказвае гераіня.

Пачынаючы бізнес, яна закупіла ўсяго шэсць батутаў. Былі сумненні: ці знойдуцца нават на такую невялікую колькасць жадаючыя займацца. Яны знайшліся. "Кожнаму, хто прыйшоў на трэніроўку, гавару: "Вы зможаце". І ў іх усё атрымліваецца. Сярод тых, хто наведваюць заняткі, нямала жанчын ва ўзросце, якія скачуць у разы лепш, чым маладыя. У нас ужо ёсць каманда, якая адтачыла выступленні да ідэалу", - адзначае трэнер.

Таццяна Чуес - чарговая гераіня праекта "Беларусы ў кадры". Карэспандэнты адправіліся да яе ў госці ў Вілейку, каб зразумець, колькі часу можа пайсці на тое, каб дакладна вызначыцца са сваім прызваннем, навошта жанчыны ў сталым узросце прыходзяць танцаваць на батутах і чаму сваіх кліентаў і дзяцей вучыць трэнер з жалезным характарам.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы