Да ўдзелу ў адборы запрашаюцца рэжысёры-пастаноўшчыкі тэатральна-відовішчных арганізацый і арганізацый культуры, студэнты і навучэнцы ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, якія навучаюцца па спецыяльнасцях "рэжысура тэатра", "рэжысура свят", "мастацтва эстрады (рэжысура)" і роднасных спецыяльнасцях, а таксама іншыя асобы, маючыя вопыт правядзення культурных мерапрыемстваў і зацікаўленыя ў падрыхтоўцы канцэртаў адкрыцця і закрыцця фестывалю.
Матэрыялы (канцэпцыі / сцэнарныя планы, праекты эскізных рашэнняў мастацкага афармлення) трэба прадаставіць у тэрмін не пазней за 20 лютага 2024 года ў электронным выглядзе на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з пазначэннем нумара мабільнага тэлефона і адраса электроннай пошты аўтара (аўтарскага калектыву).
Крыніца: minsk-region.gov.by