Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Сёння праходзіць адзіны дзень галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў

25.02.2024

Прыняць удзел у галасаванні можна з 8.00 да 20.00.

Бюлетэні выдаюцца выбаршчыкам пры прад'яўленні пашпарта, ідэнтыфікацыйнай карты, біяметрычнага пашпарта, ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовага пасведчання работніка дзяржоргана (арганізацыі), вадзіцельскіх правоў. Прагаласаваць можна таксама прад'явіўшы пенсійнае пасведчанне, пасведчанне інваліда (пры наяўнасці фатаграфіі), студэнцкі або білет навучэнца.

Калі падчас запаўнення бюлетэня выбаршчык дапусціў памылку ці сапсаваў бюлетэнь, то ён можа звярнуцца да членаў участковай выбарчай камісіі і атрымаць новы бюлетэнь для галасавання. Але такім правам выбаршчык можа скарыстацца толькі адзін раз.

ЦВК Беларусі нагадвае, што забаронена фота і відэаздымка запоўненага бюлетэня для галасавання, а таксама вынас бюлетэняў за межы ўчастка для галасавання. За гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Для аказання неабходнай дапамогі маламабільным грамадзянам, на ўчастках для галасавання будуць дзяжурыць валанцёры. Памяшканні для галасавання абсталяваны кабінкамі або сталамі з шырмай для галасавання інвалідаў-калясачнiкаў і асоб, якім з-за ўзросту або стану здароўя зручней запаўняць бюлетэнь седзячы.

Са слабым зрокам выбаршчык можа скарыстацца наяўным ва ўчастковай камісіі павелічальным шклом (лупай). Невідушчаму выбаршчыку, жадаючаму прагаласаваць самастойна, будуць прапанаваны спецыяльныя трафарэты для запаўнення бюлетэняў.

Чакаем усіх на ўчастках для галасавання. Важны голас кожнага!

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы