Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Аб раённым конкурсе «Памятаць, каб жыць»

27.02.2024

Раённая газета «Слава працы» сумесна з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама праводзіць раённы конкурс «Памятаць, каб жыць».

Прымеркаваны ён да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і накіраваны на ўдасканаленне патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, захаванне гістарычнай праўды і памяці.

Удзельнікамі могуць быць навучэнцы і выхаванцы ўстаноў адукацыі раёна, а таксама грамадзяне, якія пражываюць на тэрыторыі Капыльскага раёна.

Праводзіцца конкурс па наступных намінацыях: «Лепшы літаратурна-мастацкі твор, эсэ ці верш», «Лепшы фотаздымак» і «Лепшае відэа», прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Работы ўдзельнікаў будуць ацэньваць на адпаведнасць тэматыцы, адзінства зместу і формы, мастацкую своеасаблівасць твора, цэласнасць успрымання, уменне аўтара выкарыстоўваць сродкі мастацкай выразнасці, арыгінальнасць аўтарскай манеры.

Літаратурна-мастацкія творы, якія прадстаўляюцца на конкурс, могуць быць на беларускай або рускай мовах. Матэрыялы разглядаюцца на электронных (лічбавых) носьбітах, у выглядзе асобных фатаграфій у фармаце JPEG і ў друкаваным выглядзе.

Для ўдзелу ў конкурсе прымаецца не больш чым адна работа ад кожнага ўдзельніка ў кожнай намінацыі.

Падвядзенне вынікаў адбудзецца напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Пераможцаў у намінацыях узнагародзяць памятнымі дыпломамі і падарункамі. Лепшыя работы могуць быць выкарыстаны ў інфармацыйна-рэкламных матэрыялах.

Матэрыялы з абавязковай пазнакай «На конкурс да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» накіроўваюцца не пазней за 1 чэрвеня 2024 г. у рэдакцыю газеты «Слава працы» па электроннай пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з пазнакай конкурс «Памятаць, каб жыць» альбо па адрасе: г. Капыль, вул. Трактарная, д. 2а.

Аўтар: Таццяна Бохан

 «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы