Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капылі адкрылі новы жылы дом

27.02.2024

У Капылі ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі новы жылы дом пад нумарам 38А па вуліцы Партызанскай. Традыцыйную чырвоную стужку перарэзалі старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык і яго намеснік Іван Заяц.

- Будаўніцтва жылля - значная падзея ў засваенні любога мікрараёна. Любая новая кватэра - гэта своеасаблівы рухавік прагрэсу. Апроч узвядзення жылой забудовы, добраўпарадкоўваюцца тэрыторыі, з'яўляюцца дзіцячыя пляцоўкі і стаянкі. Упэўнены, што гэтыя ўмовы пражывання будуць адпавядаць усім тым патрабаванням, якія прад'яўляюцца да якаснага і камфартабельнага сучаснага жылля, - адзначыў кіраўнік раёна.

Агульная плошча жылога дома складае крыху больш за 880 квадратаў, на якіх умясціліся 12 аднапакаёвых і 6 двухпакаёвых кватэр, а таксама камфартабельны пад'езд з прасторнымі пляцоўкамі.

Уладальнікамі запаветных квадратных метраў сталі сем'і, адселеныя з аварыйнага жылля, а таксама частка кватэр прадугледжана як арэнднае жыллё для спецыялістаў філіяла «Лакнея», ААТ «Піянер-Агра», Капыльскага доследнага лясгаса, райаграсэрвісу і Капыльскага ф-ла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат».

Варта адзначыць, што гэты шматкватэрны дом з'яўляецца адзіным у раёне, дзе для мэт ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы выкарыстоўваецца электрычная энергія. У кожнай з кватэр прадугледжана электраабсталяванне, таму ўключаць і рэгуляваць тэмпературу жыхары змогуць самі.

Сімвалічна, што ўвядзенне новых квадратных метраў адбылося ў перыяд электаральнай кампаніі.

Ці задаволеныя новымі кватэрамі самі жыхары? Пытаемся ў іх. Сваімі ўражаннямі дзеліцца ўладальніца «двушкі» Вера Абабурко. Менавіта ёй падчас урачыстага адкрыцця ўручылі сімвалічны залаты ключ ад новага дома.

- Нас перасялілі з аварыйнага двухпавярховага дома па вуліцы Мінскай. Вядома, гэта ашаламляльныя змены. Цяпер мы жывем у камфортных умовах, з добрым і свежым рамонтам. Таму ад імя ўсіх жыхароў, пераселеных з аварыйнага жылля, дзякуем за магчымасць атрымаць новае жыллё, - адзначыла Вера Аляксандраўна.

З задавальненнем абжывае новы дом шматдзетная сям'я Фурык.

- У мяне трое дзяцей, Вікторыя, Валісіса і Ксенія. Як шматдзетная сям'я мы атрымалі двухпакаёвую кватэру. Новае жыллё - гэта, вядома, ні з чым не параўнальна. Мы ўжо паспелі крыху абжыцца, усё падабаецца. Тут больш квадратных метраў, чым у нашай мінулай кватэры, якую я атрымлівала як сірата. Зручныя і прасторныя пляцоўкі ў пад'ездзе, прадугледжана месца для размяшчэння веласіпедаў, санак і іншых дзіцячых транспартных сродкаў. А мне як маме траіх дзяцей гэта асабліва важна, - распавядае Святлана Фурык.

Выдатна добраўпарадкавана тэрыторыя і вакол дома. Побач з'явіліся акуратныя дарожкі і стаянка для аўтамабіляў, якая здольна забяспечыць патрэбу ў парковачных месцах усіх жыхароў. А вось гульнявы комплекс заслугоўвае асобнай увагі. Тут хлопцам будзе сапраўды цікава. І бяспечна - пляцоўка мае мяккае прагумаванае пакрыццё. Варта адзначыць і адмысловы экстэр'ер будынка. Цікавыя сцены ў выглядзе трыкутніка вылучаюць яго сярод іншых дамоў нашага горада.

Фота аўтара

Аўтар: Крысціна Жогаль

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы