Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Моладзь хвалюе мінулае, сучаснасць і, будучыня

27.02.2024

Пра гэта гаварылі на XIII Пленуме Капыльскага раённага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», які аб'яднаў старшынь пярвічных арганізацый і маладзёжны актыў раёна.

Сярод галоўных пытанняў парадку дня Пленума - вызначэнне прыярытэтных напрамкаў у дзейнасці маладзёжнага саюза на 2024 год, якія садзейнічаюць пабудове дзяржавы для народа, забяспечыўшы эфектыўны ўдзел маладых людзей у грамадска-палітычным і культурным жыцці грамадства, развіццё пазітыўных ініцыятыў і падтрымку таленавітай моладзі ў працэсе рэалізацыі нацыянальных, дзяржаўных, рэгіянальных праграм.

У склад Капыльскай РА ГА «БРСМ» уваходзіць 48 пярвічных арганізацый, 20 – ва ўстановах адукацыі, 1 – у Капыльскім дзяржаўным каледжы, 12 – у сельскагаспадарчых арганізацыях, 15 – ва ўстановах і арганізацыях райцэнтра. Сёння колькасць раённай арганізацыі складае 861 чалавек - 20,95% ад агульнай колькасці моладзі раёна.

У сваім дакладзе першы сакратар Анастасія Збіруховіч распавяла аб выніках працы Капыльскага раённага камітэта ГА «БРСМ» за 2023 год і агучыла задачы на 2024 год.

- Моладзь нашага раёна адзіная ў адным - яе хвалюе мінулае, сучаснасць і самае галоўнае будучыня, - кажа Анастасія Алегаўна. Раённы камітэт імкнецца аб'яднаць усіх актыўных, энергічных, ініцыятыўных, творча думаючых маладых людзей і забяспечыць іх вялікім спектрам магчымасцяў для самарэалізацыі. Сваю ж працу РК ГА «БРСМ» ажыццяўляе па васьмі прыярытэтных напрамках: грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, прапаганда здаровага ладу жыцця, працаўладкаванне моладзі, развіццё валанцёрскага руху, прававое выхаванне моладзі, падтрымка таленавітай і адоранай моладзі, міжнароднае супрацоўніцтва, праца з моладдзю ў інфармацыйнай прасторы.

У гэты дзень аднагалосна ўключылі ў склад Бюро Капыльскага раённага камітэта ГА «БРСМ» намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП «Дактаровічы» Глафіру Кунцэвіч. Таксама прызначылі дату правядзення VIII справаздачнай канферэнцыі Капыльскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Традыцыйна на пасяджэнні Пленума падзякавалі за працу за 2023 год усім, хто падтрымлівае і рэалізуе праекты саюза моладзі. Так, падзякай Капыльскага РК ГА «БРСМ» за актыўны ўдзел у грамадскай дзейнасці і праяўленую ініцыятыву ў сферы рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ўзнагароджаны: намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 1 г. Капыля Ірына Грыцэвіч, навучэнцы СШ № 2 г. Капыля Максім Ільюк, Ксенія Грыцэвіч, навучэнцы СШ № 3 г. Капыля Дар'я Карлюк, Павел Домарад, Павел Таўчкоў, Дзмітрый Лагута, Ангеліна Герасімёнак, навучэнка Ванялевіцкай СШ Наталля Давідоўская. Акрамя гэтага, падзяка РК ГА «БРСМ» аб'яўлена КСУП «Дактаровічы» і ЗАТ «Жыліхава» за значны ўклад у развіццё студатрадаўскага руху і праяўленую ініцыятыву ў сферы рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

Фота РК ГА «БРСМ7

Аўтар: Наталля Давыдзенка

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы