Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Парадак падачы электронных зваротаў

Паважаны наведвальнік!

Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (рэдакцыя ад 28.06.2022) устанаўлівае падачу ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрыманне адказаў (паведамленняў) на іх з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў).

Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел (інтэрнэт-сайт).

Заяўнікі ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў:

  • рэгіструюцца праз запаўненне формы рэгістрацыі на інтэрнэт-сайце;
  • падаюць электронныя звароты і атрымліваюць адказы (паведамленні) на іх;
  • праглядаюць пералік пададзеных электронных зваротаў і статус іх разгляду;
  • накіроўваюць аператару сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў інфармацыйныя паведамленні і запыты на кансультацыю па пытаннях функцыянавання сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў.

Заяўнікі (за выключэннем асоб, якія з'яўляюцца адміністратарамі арганізацый або адказнымі асобамі) рэгіструюцца ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў шляхам унясення ў форму рэгістрацыі на інтэрнэт-сайце наступных звестак аб сабе:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), адрас месца жыхарства (месца знаходжання), абаненцкі нумар сотавай рухомай электрасувязі, адрас электроннай пошты – для фізічнай асобы;
  • уліковы нумар плацельшчыка, найменне, адрас месца знаходжання арганізацыі, а таксама прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), адрас электроннай пошты і абаненцкі нумар сотавай рухомай электрасувязі кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты - для юрыдычнай асобы.

Падчас рэгістрацыі заяўнік (за выключэннем асобы, якая з'яўляецца адміністратарам арганізацыі або адказнай асобай):

  • пацвярджае абаненцкі нумар сотавай рухомай электрасувязі шляхам унясення кода пацверджання, атрыманага ў СМС-паведамленні на ўказаны нумар;
  • пацвярджае адрас электроннай пошты шляхам пераходу па спасылцы, атрыманай на ўказаны адрас;
  • прымацоўвае прыналежны яму сертыфікат адкрытага ключа або біяметрычны дакумент у выпадку яго выкарыстання для ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў.

Па завяршэнні рэгістрацыі заяўніка (за выключэннем асобы, якая з'яўляецца адміністратарам арганізацыі або адказнай асобай) сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў у аўтаматычным рэжыме фарміруе асабісты электронны кабінет заяўніка.

Заяўнік (за выключэннем асобы, якая з'яўляецца адміністратарам арганізацыі або адказнай асобай) для ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў заяўнікі можа выкарыстоўваць:

  • лагін і пароль, сфармаваныя ім пры рэгістрацыі ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў;
  • лагін і пароль, сфарміраваныя ў працэсе рэгістрацыі ў нацыянальнай паштовай электроннай сістэме;
  • належачы яму сертыфікат адкрытага ключа або біяметрычны дакумент.

Пасля праходжання заяўнікам (за выключэннем асобы, якая з'яўляецца адміністратарам арганізацыі або адказнай асобай) працэдур ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў ажыццяўляе яго аўтарызацыю шляхам прадастаўлення магчымасці выкарыстання ў асабістым электронным кабінеце функцыянальных магчымасцяў, даступных заяўніку.

Апошняя змена 08.04.2021

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы