Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

135-лет со дня рождения знаменитого земляка Тишки Гартного

04.11.2022

Гэтымі лістападаўскімі днямі адзначаецца 135 гадоў з дня нараджэння нашага слыннага земляка, выдатнага беларускага пісьменніка, паэта, перакладчыка, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, акадэміка АН БССР Цішкі Гартнага (сапраўднае прозвішча  Зміцер Хведаравіч Жылуновіч).

З павагай да Цішкі Гартнага

Капыляне шануюць памяць свайго знакамітага земляка, таму яго імем названы дзве вуліцы ў горадзе і самая вялікая школа ў раёне.

Так, 27 жніўня 1998 года сярэдняй школе №2 г. Капыля пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь было прысвоена імя Цішкі Гартнага. Гэта вялікі гонар і вялікая адказнасць, якая ўскладае на педагогаў і вучняў установы адукацыі абавязак па вывучэнні жыцця і творчасці пісьменніка, прапагандзе яго творчых набыткаў.

– Штогод у лістападзе мы адзначаем дзень нараджэння пісьменніка-земляка традыцыйным мітынгам ля яго помніка, створанага мясцовым скульптарам-аматарам Уладзімірам Бандарэнкам у 2000 годзе, – расказвае намеснік дырэктара школы Таццяна Колас. – У мінулым го-дзе помнік заняў пачэснае месца ў двары школы. У дні школьных урачыстасцей, на Дзень ведаў і Свята апошняга званка лепшыя вучні школы ўскладаюць да яго падножжа кветкі.

Настаўнікамі і вучнямі школы распрацаваны інфармацыйныя гадзіны, віктарыны па жыцці і творчасці славутага земляка, вечарына «Дык жыві ж, пясняр», створаны відэафільм «Памятныя мясціны Цішкі Гартнага». Па матэрыялах, сабраных і вывучаных вучнямі школы, створаны стэнд «Яго імя носіць наша школа», аднайменная прэзентацыя з гукавым суправаджэннем, гульня «Жыццё і творчасць Цішкі Гартнага». Вядзецца і даследчая дзейнасць. Так, работа вучняў школы «Дыялектызмы ў першай квадры рамана Цішкі Гартнага «Сокі цаліны» як сродак стварэння мясцовага каларыту» адзначана дыпломам ІІІ ступені рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару. Распрацавана экскурсія «Капыльскімі шляхамі Цішкі Гартнага», якая атрымала дып-лом III ступені абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу па распрацоўцы даведнікаў рэгіянальных экскурсійных маршрутаў адукацыйнай накіраванасці  «Дарогамі ведаў».

– Сёлета мы святкуем 135-годдзе Цішкі Гартнага. Яно будзе адзначана цэлым шэрагам цікавых і змястоўных мерапрыемстваў, – прадаўжае Таццяна Анатольеўна. – Іх аб’ядноўвае літаратурны марафон «Яго імя носіць наша школа». У рамках мерапрыемства пройдуць адукацыйная экскурсія з наведваннем раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі і Капыльскага краязнаўчага музея, урачысты мітынг ля помніка Цішку Гарт-наму, літаратурная гасцёўня «Гучы, жывое слова песняра», конкурс малюнкаў «Капыль! Капыль! Маё мястэчка!»

Для падрастаючага пакалення ўшанаванне памяці слыннага земляка, лічаць ва ўстанове адукацыі, – гэта дзейсны ўрок грамадзянскасці і патрыятызму, адданага служэння роднаму краю.

Асоба знакамітага земляка

Зміцер Жылуновіч нарадзіўся ў 1887 годзе ў Капылі ў сялянскай сям’і. Бацька Зміцера працаваў гарбаром, а маці была падзёншчыцай. Ужо з дзяцінства пачаў працаваць і хлопец: то ў гарбарнай майстэрні, то пастухом.

Чытаць Зміцер навучыўся ад бацькі. Хлопец так зацікавіўся вучобай, што да яго нават запрашалі хатніх настаўнікаў, «дарэктароў». Навучанне хлопчыку давалася лёгка, і ва ўзросце 15 гадоў ён паступіў у капыльскае двухкласнае вучылішча.

Пасля няўдалага паступлення ў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, Жылуновіч займаецца самаадукацыяй, пачынае пісаць вершы.

У 1913 годзе ён апынуўся ў Санкт-Пецярбургу і пачаў працаваць на заводзе «Вулкан». У 1917 годзе Жылуновіч збліжаецца з Беларускай сацыялістычнай грамадой, становіцца адным з яе лідараў і прымае актыўны ўдзел у Лютаўскай рэвалюцыі. Пазней Жылуновіч узначальвае Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі і піша яго Маніфест, выпускае газету ў Харкаве «Красная заря». У 1921 годзе Зміцер Жылуновіч пераязджае ў Мінск, становіцца членам ЦВК БССР, працуе рэдактарам «Савецкай Беларусі» і часопіса «Полымя». Ён быў абраны акадэмікам Акадэміі навук і намеснікам народнага камісара асветы БССР.

Менавіта ў 1920-я – на пачатку 1930-х гадоў – выходзіць большасць яго зборнікаў.

Жыццё Жылуновіча цалкам змянілася, калі ў 1931 годзе ён быў выключаны з партыі. Яго адправілі амаль што на «перавыхаванне» на мінскі завод імя Варашылава, і ён больш не займаў прыкметных пасад. Але Жылуновіч усё роўна заставаўся Цішкай Гартным, пісьменнікам і гісторыкам. У 1936-1937 гадах, як і ў пачатку 1930-х, за краты трапілі дзясяткі беларускіх пісьменнікаў, сярод іх аказаўся і Зміцер Жылуновіч.

Многія, каму Зміцер Хведаравіч дапамагаў знайсці сваё месца ў жыцці, абрынулі на песняра горы паклёпу. З-за такіх нядобразычліўцаў ён  і загінуў 1 красавіка 1937 года…

Сяргей КОЗЕЛ

Источник "СП"

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы