Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Урачыстае адкрыццё ваенна-патрыятычнага клуба “Памяць”

20.12.2022

На базе гімназіі г. Мядзела прайшла цырымонія ўрачыстага адкрыцця ваенна-патрыятычнага клуба “Памяць”, створанага пры Цэнтры творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна.

Гасцямі свята сталі прадстаўнікі 62-га Цэнтральнага вузла сувязі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні райвыканкама Вольга Габрусенак, намеснік ваеннага камісара раёна Дзяніс Корабаў, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Святлана Кундра, воіны-інтэрнацыяналісты Анатоль Сідарэнка і Мікалай Калошка, прадстаўнікі раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Міхаіл Чаркасаў, і Пётр Райчонак, старшыня раённанага савета ветэранаў Уладзімір Валасевіч.

З прывітальным словам да юнармейцаў і прысутных звярнуўся старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Анатоль Сідарэнка.

— У вас сёння адметны дзень: уступаеце ў склад ваенна-патрыятычнага клуба “Памяць”, — адзначыў Анатоль Сцяпанавіч. — З гонарам нясіце званне юнармейца і адпавядайце яму. Вывучайце мінулае і традыцыі сваёй краіны, даражыце ёй.

А гісторыя Беларусі сапраўды багатая і ўнікальная. Шмат у ёй старонак, апавядаючых пра подзвігі, доблесць, геройства, стваральную працу, поспехі і дасягненні нашых прадзедаў і дзядоў, якімі па праву можам захапляцца. Трэба таксама ведаць, каму мы абавязаны жыццём пад мірным небам і ніколі пра гэта не забываць. Прысутныя хвілінай маўчання ўшанавалі светлую памяць герояў, якія, набліжаючы Вялікую Перамогу над лютым фашызмам, загінулі за свабоду і незалежнасць Радзімы. Такія моманты ў нашым хуткаплынным штодзённым жыцці надзвычай важныя. Як мне здаецца, яны прымушаюць задумацца не толькі аб мінулым, сённяшнім дні, але і аб будучыні, вучаць цаніць тое, што маем.

Кранальна гучалі словы прысягі, якую даваў вучань Нарацкай СШ №2 Павел Гарбанёў, а з ім і ўсе ўдзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба. Упэўнена, што ўрачыстае абяцанне стане для юнакоў і дзяўчат законам, які яны будуць няўхільна выконваць не толькі ў школьныя гады, але і пазней, калі стануць дарослымі.

Павіншаваў юнармейцаў з важнай падзеяй у іх жыцці падпалкоўнік Кірыл Дзянісаў, які прадстаўляў 62-гі Цэнтральны вузел сувязі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

—   Паважаныя госці, арганізатары мерапрыемства, дарагія рабяты! Мы ўдзячны за магчымасць пабываць у вашым цудоўным азёрным краі. Адкрыццё клуба — фінал Года гістарычнай памяці. Гэта вельмі шчымлівы, адметны момант, які, упэўнены, усе запомніце, — падкрэсліў Кірыл Пятровіч. — Свята шануйце словы дадзенай клятвы — вельмі дарослыя, мужныя. Расціце патрыётамі роднай Беларусі. Любіце і беражыце сваю Айчыну. Як сказаў Міністр абароны, Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь патрэбны не для таго, каб весці вайну, а для таго, каб яе не дапусціць, прадухіліць. Мы ганарымся, што прадстаўляем тут у вас нашу беларускую армію.

Памятным момантам мерапрыемства стала ўрачыстая перадача прадстаўнікамі воінскага фарміравання сцяга ваенна-патрыятычнага клуба “Памяць” і ўручэнне яго сцяговай групе. Кіраўнік клуба Валянціна Ярмольчык атрымала ад Кірыла Дзянісава сувеніры з сімволікай 62-га Цэнтральнага вузла сувязі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і эмблемай Узброеных Сіл краіны.

Са шчырымі пажаданнямі звярнуўся да членаў клуба “Памяць” таксама старшыня Мядзельскай раённай арганізацыйнай структуры Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Міхаіл Чаркасаў.

—   Патрыётамі не нараджаюцца, імі выхоўваюцца, — зазначыў Міхаіл Уладзіміравіч. — Вы — наша змена. У вас усё наперадзе. Спадзяюся, што не падведзяце нашу дзяржаву, упрыгожыце яе і годна працягнеце традыцыі сваіх папярэднікаў. Маё пакаленне ў савецкі час з гонарам несла вось гэты сцяг. Дазвольце перадаць яго вам, каб з ім вы пайшлі далей — да новых перамог!

Разам з адметным элементам адзення — гальштукам, атрымалі юнармейцы пасведчанні ўдзельнікаў клуба. У гэты дзень яны змаглі пазнаёміцца таксама з сучаснымі сродкамі сувязі, якія выкарыстоўваюцца ва Узброеных Сілах Беларусі.

Уражанні пра мерапрыемства:

Дзмітрый ШЫРОКІ, вучань 7 класа Нарацкай СШ №1: “У нашай школе вялікая ўвага ўдзяляецца турызму. Падчас паходаў, экскурсій вывучаем гісторыю Беларусі і роднага краю, знаёмімся са знакамітымі мясцінамі, цікавымі людзьмі. Мяркую, што значна дапаможа нам у гэтым і ваенна-патрыятычны клуб “Памяць”, які ўрачыста адкрыўся”.

Дзмітрый ДАМАСЕВІЧ, вучань 7 класа Нарацкай СШ №1: “Мерапрыемства вельмі ўразіла. Мяркую, не толькі мяне, але і ўсіх рабят, што прысутнічалі. Прыехалі прадстаўнікі Узброеных Сіл, прыйшлі іншыя госці. Вельмі спадабалася, што нам паказалі пасля сучасныя сродкі сувязі, экіпіроўку воіна беларускай арміі. Гэта класна!”

Павел ГАРБАНЁЎ, вучань 10 класа Нарацкай СШ №2: “Ведаць гісторыю сваёй краіны вельмі важна, а тым больш яе вывучаць. Лічу, што ваенна-патрыятычны клуб “Памяць” нам у гэтым значна дапаможа. І асабліва адчуць, што за намі — будучыня. Што патрыятызм не пустыя словы. Што мы таксама ў адказе за лёс Беларусі. А дарослыя нам у гэтым дапамогуць”.

Ульяна КУДРЭВІЧ, вучаніца 7 класа гімназіі г. Мядзела: “Цікавае і павучальнае мерапрыемства. А таму запомнілася. Вельмі ўразілі словы прысягі, якую мы давалі, уручэнне сцягоў, выступленні гасцей. Пазнаёміліся таксама з сучаснымі сродкамі сувязі, з экіпіроўкай беларускага воіна. Мяркую, што гэта не апошняе спатканне з прадстаўнікамі Узброеных Сіл нашай краіны. Наперадзе — новыя цікавыя мерапрыемствы, якія дапамогуць нам расці патрыётамі Беларусі.”

Источник: minsk-region.gov.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы