Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Тры разы па сто балаў. У пухавіччанкі з улікам атэстата ў скарбонцы 398 балаў

13.07.2023

Цэнтралізаванае тэсціраванне па замежнай мове на 100 балаў напісалі 140 абітурыентаў.

«Сталі вядомы вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па замежнай мове. На 100 балаў іспыт напісалі 140 абітурыентаў, 117 з іх — па англійскай мове, 12 — па нямецкай, 8 — па французскай, 1 — па іспанскай, а таксама ўпершыню 2 — па кітайскай мове», — расказаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Адной з тых, хто паказаў найлепшыя веды па англійскай мове, стала пухавіччанка, выпускніца Рудзенскай СШ Яна Храмая. На раённым выпускным балі дзяўчыну ўжо віншавалі з двума стабальнымі рэкордамі: па рускай мове і грамадазнаўстве. Яна — адзіная ў раёне, хто атрымаў два стабальныя сертыфікаты. І не спынілася на гэтым. Трэці экзамен таксама здала на выдатна. І яшчэ раз даказала, што чалавек многае можа, калі паставіць мэту і будзе працаваць.

Цяпер у Яны з улікам атэстата ў скарбонцы 398 балаў! Амаль максімальна магчымы рэзультат. Таму дзверы ўсіх устаноў адукацыі адкрыты перад таленавітай пухавіччанкай.

Асноўны этап цэнтралізаванага тэсціравання завершаны. І ўвогуле на ЦТ у гэтым годзе зарэгістравана ўжо 344 стабальныя вынікі.

Источник: minsk-region.gov.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы