Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Факельная эстафета – у Капылі

09.07.2008

 У вёсцы Дзягцяныя, якая суседнічае з Клецкім раёнам, 1 ліпеня ў 9 гадзін 10 мінут наша каманда ў складзе Дзмітрыя Булы, Рыгора Нікалаені, Сяргея Місючэнкі, а таксама гадаванцаў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу прыняла эстафету ад клецкіх спартсменаў.

9 ліпеня, Капыль /Уласн.інф./ 14 чэрвеня пачаўся адлік часу да пачатку ХХІХ Алімпійскіх гульняў, якія стартуюць у сярэдзіне жніўня ў Кітаі. Па-спартыўнаму адзначылі гэту падзею лёгкаатлеты краіны: у вышэйназваны дзень ад праспекта Пераможцаў у Мінску пачалася шматкіламетровая факельная эстафета, прысвечаная Году здароўя, Алімпійскім гульням і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Маршрут эстафеты праходзіў праз 40 гарадоў і раёнаў краіны. Удзел у мерапрыемстве прымалі мацнейшыя спартсмены рэгіёнаў, якія на мяжы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак перадавалі сцягі з сімволікай Міністэрства спорту і турызму, Года здароўя, а таксама факел – сімвал Алімпійскіх гульняў.
Не засталася ўбаку і Капыльшчына. У вёсцы Дзягцяныя, якая суседнічае з Клецкім раёнам, 1 ліпеня ў 9 гадзін 10 мінут наша каманда ў складзе Дзмітрыя Булы, Рыгора Нікалаені, Сяргея Місючэнкі, а таксама гадаванцаў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу прыняла эстафету ад клецкіх спартсменаў. Суседзяў сустракалі з хлебам-соллю, а на памяць аб падзеі ўдзельнікі мерапрыемства абмяняліся сувенірамі.
Праз усе вёскі на маршруце пранеслі бегуны сцягі і факел, а Капыль вітаў іх шчырымі ўсмешкамі прахожых і прывітальнымі выкрыкамі гледачоў, якіх шмат сабралася ля раённага Цэнтра культуры.
І вось, пераадолеўшы 41 км па раёне, за вёскай Кукавічы адбылася перадача факела нясвіжскім спартсменам, якія, у сваю чаргу, перадалі эстафету сваім суседзям – Стаўбцоўскаму раёну.
Усюды, дзе затрымліваўся факел на ноч, адбываліся разнастайныя спартыўныя мерапрыемствы.
А фінішавала эстафета, пасля пераадолення 2279 кіламетраў, 3 ліпеня ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы.

Источник: minsk-region.gov.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы