Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

«СП» — 90 лет! О том, что писала районная газета 8 февраля в разные годы

10.02.2020

Сёлета капыльская газета «Слава працы» адзначае 90-годдзе свайго выдання

Пра што пісала раёнка ў розныя гады ў гэты дзень, 8 лютага (у вытрымках з тэкстаў захаваны стыль і арфаграфія таго часу).

1966 г.

«Калгаснікі калгаса «Інтэрнацыянал» атрымліваюць канчатковы разлік. Праца старанных людзей аплачана багата. Даярка С. Дарашэвіч, напрыклад, атрымала 780 рублёў, а даглядчыца цялушак В. Бяльмач – 640, палявод С. Бяльмач – 230 рублёў.

Калгаснікі задаволены. Працуюць яшчэ з большай энергіяй, каб павялічыць багацце грамадскай гаспадаркі».

1970 г.

«Хутка ў нашай краіне будзе праходзіць ленінскі залік. Як і ўсе камсамольцы краіны, вучні нашай школы рыхтуюцца да яго. Кожны камсамолец узяў асабістыя абавязацельствы, якія павінен выканаць да стагоддзя У.І. Леніна. Мы вывучаем біяграфію правадыра працоўных У.І. Леніна, знаёмімся з матэрыяламі Маскоўскай нарады рабочых і камуністычных партый, ІІІ з’езду калгаснікаў, з дакладам Л.І. Брэжнева «50-годдзе ленінскага камсамола».

Вучні дзесятага класа больш падрабязна вывучаюць тэмы: «Савецкая сацыялістычная дзяржава», «Роля партыі ў савецкім грамадстве», «Аб дыктатуры пралетарыяту».

1975 г.

«Здарылася так, што я згубіла 300 рублёў і ашчадную кніжку. Перажывала я страту. Знайшоў грошы і кніжку трактарыст калгаса «Авангард» Уладзімір Міхайлавіч Адамчук. Ён паступіў, як належыць камуністу, – вярнуў мне страту. Гэты ўчынак яшчэ раз падкрэслівае сумленнасць чалавека, які носіць ганаровае імя члена партыі».

1980 г.

«Вялікая радасць у моладзі Цімкавіч – адкрыўся і працуе пнеўматычны цір у гэтай вёсцы.

Шмат удзячнасці за такую прыемную навіну заслугоўвае выканком Цімкавіцкага сельскага Савета, работнікі філіяла № 2 Нясвіжскага аўтакамбіната № 1, якія зрабілі ўсё, каб пераабсталяваць адзін са старых аўтобусаў у цір.

З раніцы да вечара ў ціры чарга. Многія аматары стральбы не шкадуюць часу, каб яшчэ і яшчэ раз праверыць сваё ўменне, акунуцца ў хвалюючую атмасферу спорту».

1986 г.

«Прычынай чарговага пасяджэння таварыскага суда ўпраўлення «Слуцкміжрайгаз» з’явіўся разбор паводзін слесара Капыльскага цэха звадкаванага газу ІЖ. За з’яўленне ў стане ап’янення ў грамадскім месцы суд вынес парушальніку грамадскае ганьбаванне і рашыў паведаміць аб гэтым у раённай газеце».

Падрыхтавала Марыя ШЭІНА

«СП» 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы