Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Новости района

02.02.2011

За паспяховую працу

2 лютага, Капыль /Уласн. інф./. Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Капыльскім раёне па выніках работы за 2010 год заняла трэцяе месца ў конкурсе сярод падатковых інспекцый вобласці другой групы. Днямі начальнік інспекцыі МПЗ па Мінскай вобласці Уладзімір Бурш уручыў калектыву Ганаровую грамату за паспяховую працу.

01.02.2011

Аматары лесу з Ляснога

1 лютага, Капыль /Уласн. інф./. Лясноўскае школьнае лясніцтва, якім кіруе настаўнік Віктар Іванавіч Караленка, стала пераможцам у абласным конкурсе школьных лясніцтваў і ўзнагароджана Дыпломам І ступені.

01.02.2011

Патрыятычнае выхаванне

1 лютага, Капыль /Уласн. інф./. Адбыўся “зорны паход” студэнтаў Белдзяржпедуніверсітэта па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа

27.01.2011

У Цімкавіцкім сельсавеце пачаўся конкурс мастацкай самадзейнасці

27 студзеня, Капыль /Уласн. інф./. Стала ўжо добрай традыцыяй правядзенне конкурсаў мастацкай самадзейнасці сярод калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія размешчаны на тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета. У гэтым годзе самадзейныя артысты ўжо чацвёрты раз выйдуць  на сцэну мясцовага сельскага Дома культуры, каб яшчэ раз засведчыць талент і майстэрства простых людзей – працаўнікоў сваіх калектываў.

26.01.2011

Адбылася зімовая спартакіяда работнікаў АПК

26 студзеня, Капыль /Уласн. інф./. Зімовая спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу сабрала на фізкультурна-аздараўленчым комплексе больш за 300 чалавек з 25 каманд. Яна стала адным з самых масавых за ўсю гісторыю правядзення падобных мерапрыемстваў. Шчырымі балельшчыкамі на свяце здаровага адпачынку сталі дзеці, якія больш за астатніх перажывалі за каманду татаў і мам, старэйшых сясцёр і братоў, якія выходзілі на старт кожнага віду праграмы.

24.01.2011

Абрана “Міс Зіма - 2011”

24 студзеня, Капыль /Уласн. інф./. У РЦК на тэматычнай дыскатэцы прайшоў конкурс “Міс Зіма-2011”.

Дзесяці дзяўчатам былі прапанаваны разнастайныя конкурсы на спрытнасць, кемлівасць і артыстызм. У перапынках паміж іспытамі настрой юнакам і дзяўчатам, якія прыйшлі на дыскатэку, узнімаў танцавальны калектыў “Freedance” (кіраўнік Таццяна Кахановіч).

21.01.2011

Добры пачын

21 студзеня, Капыль /Уласн. iнф./. Дыпломам І ступені ўзнагароджаны вучань 8 класа УА “ДАСШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага” Уладзіслаў Быліновіч, які разам з дзесяцікласнікам СШ № 3 Алегам Загрывай узяў удзел у ІІІ этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па матэматыцы.

Акрамя юных матэматыкаў, якія спаборнічалі на базе Барысаўскага дзяржаўнага каледжа, у г. Дзяржынск выязджала і каманда аматараў роднай мовы. Свае веды паказвалі вучаніцы 9 і 10 класаў гімназіі № 1 г. Капыля Юлія Волкава і Наталля Чарніцкая, дзесяцікласніца з СШ № 2 Вераніка Станкевіч і адзінаццацікласніца з СШ № 3 Таццяна Садовік. Алімпіяда па рускай мове праходзіла ў г. Маладзечна, па хіміі - ў г. Мінску.

18.01.2011

Не за гарамі— пасяўная кампанія

18 студзеня, Капыль /Уласн. iнф./. Працяглыя снежаньскія маразы скавалі зямлю, а разам з тым «замарозілі» практычна ўсе работы на ёй. І ўсё ж адпачываць сельскім працаўнікам у зімовую пару не прыходзіцца.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы