Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Кухня ў лепшых традыцыях

19.08.2013

Наша семежаўская кухня мае даўнюю гісторыю. Самабытныя стравы, якія дайшлі да нас з глыбіні стагоддзяў, сведчаць аб рацыянальнасці, экалагічнасці і разнастайнасці харчавання нашых продкаў. І хаця на сваіх падворках сяляне трымалі жывёлу – мясныя стравы рыхтавалі толькі на святы. У штодзённым жыцці ўжывалі толькі раслінную ежу. Майстар-клас праводзіць Надзея Сцяпанаўна Пасюкевіч. Рэцэпты страў занатоўваюць Таццяна Шаура, Даша Салановіч і Яна Шчэрба З мэтай вывучэння культуры, абрадаў, кулінарных традыцый нашай вёскі пры Семежаўскім Цэнтры культуры і вольнага часу было створана клубнае аб’яднанне “Семяжовачка”, у склад якога ўвайшло 12 чалавек. Гэта жанчыны сталага ўзросту Валянціна Міхайлаўна Кіеня і Марыя Мікалаеўна Астапеня, якія ўмеюць гатаваць мясцовыя стравы; жанчыны сярэдняга ўзросту, якія цікавяцца мясцовай кухняй і маюць жаданне навучыцца гатаваць “па-семежаўску” і наш дбайны гаспадар Георгій Мікалаевіч Ціманаў – удзельнік усіх нашых святаў і абрадаў. А кіруе аб’яднаннем дырэктар Цэнтра культуры і вольнага часу Таццяна Ула- дзіміраўна Шаура. Удзельнікі аб’яднання праводзяць семінары, выставы, дэгустацыі, майстар-класы па прыгатаванні мясцовых страў. У рамках праекта “Жывая гісторыя майго краю” ў ліпені гэтага года адбыўся чарговы майстар-клас на тэму “Прыгатаванне страў семежаўскай кухні”. У мерапрыемстве прымалі ўдзел члены ініцыятыўнай групы, удзельнікі клубнага аб’яднання “Семяжовачка” і падлеткі. Марына Скамароха, Жэня Сафронаў, Лізавета Калацкая Майстар-клас праводзілі ў сваіх дамах Надзея Сцяпанаўна Пасюкевіч і Ніна Паўлаўна Рымжа. Яны паказалі, як гатуецца юха, бурачны квас, саладуха, аўсяны кісель і запечаныя яблыкі з цукрам. Усе прысутныя мелі магчымасць самім прыгатаваць гэтыя стравы па тэхналогіі нашых бабуль у печы. А самы прыемны момант – дэгустацыя прыгатаванага. Усім спадабаўся квас з грыбамі і рыбай, які нельга параўнаць ні з чым. Дзеці ласаваліся смачнай саладухай з сушаных яблык. А аўсяны кісель трэба есці кожны дзень – ён не толькі смачны, але і вельмі карысны. На дэсерт жа смакавалі запечаныя яблыкі. Усе рэцэпты страў прысутныя занатоўвалі ў сшыткі. У жніўні пройдзе майстар-клас па выпечцы хлеба і пірагоў. Запрашаем усіх жадаючых наведаць наша мерапрыемства. КВАС ад Надзеі Сцяпанаўны Пасюкевіч, 1936 г. н. У чыгунок на 2 літры крышым 2 буракі, 1 морк-ву, 1 бульбіну, 1-2 цыбуліны, 2-3 жмені сушаных грыбоў, 1 рачную рыбіну, 1 лаўровы лісток, соль, перац, 1 лыжку ячных крупаў або фасолі, заліваем расолам з капусты. Ставім у печ для прыгатавання на 2-3 гадзіны. Падаём як гарачым, так і халодным. Таццяна ШАУРА, дырэктар Семежаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу
 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы