Спартакіяда ДЮСШ Рэспублікі Беларусь па летнім біятлоне, якая праходзіла ў Наваполацку з 7 па 9 кастрычніка, прынесла капылянам пятае месца ў агульнакамандным заліку. На 3-кіламетровай дыстанцыі (спрынт) у асабістым заліку “бронза” спаборніцтва дасталася Ганне Вабішчэвіч.