Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Свята

17.10.2011

17 кастрычніка, Капыль /Уласн. iнф./.В Копыльской ДШИ состоялась встреча с матерям, награжденными орденом Матери. Ордэн Маці быў заснаваны згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у красавіку 1995 года.

17 кастрычніка, Капыль /Уласн. iнф./.В Копыльской ДШИ состоялась встреча с матерям, награжденными орденом Матери. Ордэн Маці быў заснаваны згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у красавіку 1995 года. Яго ўдастойваюцца жанчыны, якія нарадзілі і выхоўваюць пяць і болей дзяцей. Першае ўручэнне адбылося 14 кастрычніка 1996 года. Ужо больш за 6500 беларускіх жанчын атрымалі гэту пачэсную ўзнагароду.
Сёлета 12 кастрычніка губернатар Мінскай вобласці Барыс Батура ўручыў узнагароду вышэйшай мацярынскай доблесці 26 жанчынам сталічнага рэгіёна. Сярод удастоеных гэтага гонару – капылянка Таццяна Бурак, якая выхоўвае пяцярых дзяцей. А ўвогуле ў Капыльскім раёне ордэна ўдастоены 28 маці. Напярэдадні Дня маці яны былі запрошаны ў дзіцячую школу мастацтваў на ўрачыстае мерапрыемства, арганізаванае раённым саветам жанчын, супрацоўнікамі Капыльскага ТЦСАН, раённай арганізацыяй Чырвонага Крыжа пры падтрымцы райвыканкама.
“Хацелася б ад адміністрацыі нашага раёна выказаць словы ўдзячнасці за вашу адданасць высакароднай справе – выхаванню дзяцей, – адзначыла ў сваёй прамове старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд. – Вы – гонар Капыльшчыны, нашай дзяржавы. Калі ў вас ёсць нявырашаныя праблемы, ведайце, што раённая ўлада заўсёды гатова прыйсці вам на дапамогу”.
Для мнагадзетных мам арганізатары мерапрыемства, а таксама ААТ “Капыльскі масласырзавод”, ПВУП “Капыльскі кааппрам”, падрыхтавалі выдатныя падарункі, якія ўручылі Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, старшыня райсавета жанчын Святлана Маліноўская, супрацоўнікі Капыльскага ТЦСАН. Шмат цёплых слоў у свой адрас пачулі жанчыны ў гэты дзень. А добрыя песні, якія выконвалі выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў, самадзейныя артысты, з задавальненнем спявалі ўсе разам.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы