Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Драўніна — адзінокім і інвалідам

21.10.2011

21 кастрычніка, Капыль /Уласн. iнф./Падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона – гэта бесперапынны працэс, які ідзе на працягу ўсяго года.

21 кастрычніка, Капыль /Уласн. iнф./Падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона – гэта бесперапынны працэс, які ідзе на працягу ўсяго года. Падрыхтоўка да зімы і забеспячэнне насельніцтва палівам знаходзіцца на асаблівым кантролі ў райвыканкаме і райсавеце дэпутатаў.
Пільная ўвага гэтай тэме была нададзена на пасяджэнні Мінскага аблвыканкама ў верасні, на якім было рэкамендавана мясцовым уладам аказаць дапамогу ў забеспячэнні насельніцтва драўняным палівам.
У сувязі з гэтым Капыльскі райвыканкам разгледзеў пытанне і падрыхтаваў распараджэнне старшыні, згодна з якім ДЛГУ “Капыльскі лясгас” даручана забяспечыць нарыхтоўку паліўнай драўніны па прэйскурантным кошце за 1м3 драўніны (прыкладна 30–33 тыс. рублёў).
Сельвыканкамам даручана вызначыць катэгорыі грамадзян, якія маюць патрэбу ў дапамозе па дастаўцы такога паліва. Яны ўжо вызначаны. У іх лік увайшлі адзінокія людзі і непрацуючыя інваліды І, ІІ, ІІІ груп, якія па стане на кастрычнік не маюць нарыхтаванага паліва. На дадзеным этапе старшынямі сельвыканкамаў праведзена абследаванне гэтых катэгорый грамадзян, складзены спісы і перададзены ў лясніцтвы па сваёй тэрыторыі.
 На мінулым тыдні было вывезена 74 м3 драўніны для жыхароў Бучацінскага, Слабада-Кучынскага, Капыльскага і Бабаўнянскага сельскіх Саветаў. На гэтым тыдні дастаўка працягваецца. Драўніна завозіцца ў іншыя населеныя пункты і плануецца, што на працягу кастрычніка штотыднёва будзе вывозіцца каля 50–100 м3. Увогуле  гэтыя работы будуць прадаўжацца   да 1 снежня.
Кожны грамадзянін, які будзе знаходзіцца ў праблемнай сітуацыі, можа звярнуцца ў сельскі Савет і папрасіць дапамогі па нарыхтоўцы драўніны праз лясгас пры невялікім кошце за высечку і бясплатнай дастаўцы з боку лесагаспадарчай установы.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы