Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выхоўваць патрыётаў з дашкольнай установы

25.10.2011

25 кастрычніка, Капыль /Уласн. iнф./У рамках педагагічнага марафону адзін з дзён быў прысвечаны педработнікам устаноў дашкольнай адукацыі, ён прайшоў на базе ясляў-сада №1 г. Капыля, дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Сонейка” і санаторнага ясляў-сада горада. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі педкалектываў дашкольных устаноў раёна.

25 кастрычніка, Капыль /Уласн. iнф./У рамках педагагічнага марафону адзін з дзён быў прысвечаны педработнікам устаноў дашкольнай адукацыі, ён прайшоў на базе ясляў-сада №1 г. Капыля, дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Сонейка” і санаторнага ясляў-сада горада. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі педкалектываў дашкольных устаноў раёна.
Гэты дзень праходзіў па тэме “Маральна-патрыятычнае выхаванне ў дашкольных установах”. Удзельнікі сустрэчы ставілі на мэце ўдасканаленне сістэмы работы калектываў па прыцягненні выхаванцаў да культурных традыцый, гістарычнай спадчыны беларускага народа і абмен вопытам па дадзенай праблеме.
Напрыклад, у яслях-садзе №1 г. Капыля маральна-патрыятычнае выхаванне адбываецца з дапамогай беларускага фальклора. З 2010 г. пачалася рэалізацыя праекта “Этнакультурны кампанент у сістэме патрыятычнага выхавання дашкольніка”. Трэба адзначыць, што ўжо створана пэўная сістэма работы, у выхаванцаў і іх бацькоў узрасло жаданне і  патрэбнасць выкарыстоўваць родную мову, папоўніўся яе слоўнікавы запас. Дарэчы, ва ўсім гэтым можна было пераканацца падчас наведвання фальклорнай гасцёўні “У Купалінкі” (былі паказаны інсцэніроўкі святаў Багач і Пакровы), а таксама міні-музея “Беларуская хатка”. Своеасаблівы каларыт святу надавалі нацыянальныя строі.
А вось у ДЦРД “Сонейка” маральна-патрыятычнае выхаванне праходзіць у многім праз знаёмства дзяцей з вуснай народнай творчасцю, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, навакольнымі прадметамі, прыродай.  А зараз установа з’яўляецца раённай пляцоўкай педпраекта “Сямейны тэатр у дашкольным цэнтры”, праз рэалізацыю якога адбываецца прыцягненне дзяцей і бацькоў да беларускай культуры. Так, выхаванцы тэатральнай студыі паказалі інсцэніроўку беларускай народнай казкі “Каза-манюка”, якая распачынае рэалізацыю праграмы “Планета казак”.
У санаторным яслях-садзе быў прэзентаваны вопыт работы калектыву па рэалізацыі рэспубліканскай эксперыментальнай пляцоўкі па развіцці інавацыйных працэсаў, а таксама па рэалізацыі мадэлі маральна-патрыятычнага выхавання ў рознаўзроставай групе на аснове культуры і традыцый роднага краю. Падчас экскурсіі быў наведаны тэматычны куток, адбылося знаёмства з яго афармленнем і матэрыяламі, таксама была прэзентавана выстава народнага побыту “Мой родны кут…” і народнай творчасці.
Увогуле, да рэалізацыі маральна-патрыятычнага выхавання ўсе ўстановы дашкольнай адукацыі раёна падыходзяць паглыблена, сур’езна, што, безумоўна, дае станоўчыя вынікі.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы