Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Копыльское ДРСУ-124 в числе лучших не первый год

02.11.2011

Філіял КУП “Мінскаблдарбуд” ДРБУ-124 ужо не першы год упэўнена трымаецца ў пяцёрцы лепшых арганізацый абласнога аб’яднання.

Філіял КУП “Мінскаблдарбуд” ДРБУ-124 ужо не першы год упэўнена трымаецца ў пяцёрцы лепшых арганізацый абласнога аб’яднання.
Спецыялісты ДРБУ-124 абслугоўваюць 773,3 км унутранай дарожнай сеткі: 400 км – дарогі з асфальтабетонным пакрыццём, астатнія – гравійныя і грунтовыя. Асноўны фронт работ – утрыманне дарог, у агульным аб’ёме бягучы рамонт займае да 12%. Новае будаўніцтва – толькі ў месцах індывідуальнай забудовы жылля і ў аграгарадках.
Як паведаміў начальнік філіяла Уладзімір Чэкун, сёлета прадпрыемствам былі абустроены дзве пляцоўкі пад збожжасушыльныя комплексы ў ААТ “Скабін” і ЗАТ “Жыліхава”, праведзена ўкладка асфальту, дарожных бардзюраў у аг. Старыца, Ванелевічы. Вядзецца актыўнае супрацоўніцтва з Капыльскім лясгасам і з іншымі прадпрыемствамі і арганізацыямі.
Некалькі месяцаў брыгада ДРБУ-124 вахтавым метадам працавала на аб’ектах у г. Маладзечна перад рэспубліканскім кірмашом-фестывалем працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2011”. За выкананне задання атрымана высокая ацэнка.
У складзе ДРБУ-124 шэсць майстарскіх участкаў па ўсім раёне, кожны з якіх абслугоў- вае ў сярэднім 150 км дарог. Прадпрыемства мае свой асфальтабетонны завод, магутнасць якога – выпуск прадукцыі да 400 т у суткі, 45 тыс. т у год. У падсобнай вытворчасці – кар’ер для здабычы і перапрацоўкі пясчана-гравійных сумесей.
На тэхнічнае пераўзбраенне, развіццё матэрыяльнай базы прадпрыемствам сёлета інвесціравана 682 млн рублёў.
За 8 месяцаў б. г. выручка ад рэалізацыі работ і паслуг ДРБУ-124 склала 11 млрд 19 млн руб. Гэта на 21,8% больш, чым за такі ж перыяд мінулага года. Выпрацоўка на аднаго працаўніка – 91 млн руб., да канца года павінна быць не менш за 110 млн. Рэнтабельнасць вытворчасці – 9% (пры планавай – 6%), чысты прыбытак склаў 600 млн руб. У калектыве працуюць 130 чалавек.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы