Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Захаваць i зберагчы багатую спадчыну

09.11.2011

9 лістапада, Капыль /Уласн. iнф./З мэтай адраджэння, вывучэння і захавання традыцыйнай культуры прайшоў выязны семінар-практыкум для дырэктараў і мастацкіх кіраўнікоў клубных устаноў раёна.

9 лістапада, Капыль /Уласн. iнф./З мэтай адраджэння, вывучэння і захавання традыцыйнай культуры прайшоў выязны семінар-практыкум для дырэктараў і мастацкіх кіраўнікоў клубных устаноў раёна.
Вывучэнне мясцовых звычаяў і абрадаў Капыльшчыны адбываецца праз мерапрыемствы, якія праходзяць у раёне. І арганізоўваюцца яны такім чынам, што працэс дзеяння кожнага з іх носіць не пасіўны (простае назіранне і слуханне), а актыўны характар. Так, у Бучацінскім СДК падчас “Бучацінскіх вячорак” актыўна прымалі ўдзел і дзеці, і дарослыя. Усе з задавальненнем гулялі, спявалі і танцавалі. Адбываліся тут і цікавыя сустрэчы з мясцовымі майстрамі па вышыўцы і калектывам “Лютовіцкія вячоркі”, які знакаміты не толькі ў раёне, але і ў рэспубліцы.
Пазнаёміцца з мясцовымі асаблівасцямі беларускага народнага календара, які ахоплівае ўсё гадавое кола, змяшчае ў сабе шматлікія абрады, звычаі, прыкметы і павер’і, і, безумоўна, пакаштаваць мясцовых прысмакаў удзельнікі семінара змаглі падчас вечарынкі “Каляднае кола мясцовых святочных страў” у Жыліхаўскім СДК. І тут таксама не абышлося без вясельных песень, танцаў і гульняў, якія характарызаваліся незвычайнай разнастайнасцю.  Дзякуючы такому святу ўдзельнікі семінара праявілі не толькі свае творчыя здольнасці, але і дакрануліся да беларускіх традыцый і звычаяў.
Другая частка выязнога семінара ўключыла ў сябе абмеркаванне прагледжаных мерапрыемстваў. Па словах дырэктара раённага цэнтра традыцыйнай культуры Галіны Гурло, семінар скіраваны, у першую чаргу, на тое, каб захаваць  багатую спадчыну і духоўнае багацце, якія мы атрымалі ад продкаў і якімі можам ганарыцца, каб потым  зберагчы і перадаць іх будучаму пакаленню.
На семінары быў зроблены асаблівы акцэнт на актуальныя формы работы і правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў, звязаных з мясцовымі звычаямі і абрадамі. Цеснае супрацоўніцтва з мясцовымі жыхарамі рознага ўзросту можа не толькі садзейнічаць распаўсюджванню новых ведаў, але і значна актывізаваць мясцовую супольнасць на вывучэнне і захаванне гістарычных і культурных каштоўнасцей Капыльшчыны.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы