Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Каб абеды дзяцей былі паўнацэннымі

15.11.2011

15 лістапада, Капыль /Уласн. iнф./ Харчаванне дзяцей ва ўстановах адукацыі раёна ажыццяўляецца ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі, якія прадпісаны вышэйстаячымі органамі.

15 лістапада, Капыль /Уласн. iнф./ Харчаванне дзяцей ва ўстановах адукацыі раёна ажыццяўляецца ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі, якія прадпісаны вышэйстаячымі органамі. На дадзены момант для арганізаванага харчавання працуюць 23 харчаблокі.
Характэрнай рысай з’яўляецца тое, што пры дапамозе дзяржавы ва ўстановах адукацыі сумесна з райспажыўтаварыствам распрацавана перспектыўнае аднаразовае харчаванне, датацыя на якое складае: 3120 руб. для дзяцей 6—10 гадоў, 3572 (11—13 гадоў), 3814 (14—17 гадоў). Для таго, каб харчаванне было больш танным, райвыканкамам прынята рашэнне аб нарыхтоўцы агародніны для ўстаноў адукацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі. Так, на 2011/2012 навучальны год нарыхтавана 134,5 т (106%) бульбы, 23,7 т (106%) капусты, 18 т (101%) сталовых буракоў, 11,5 т (100%) морквы, 9,1 т (100%) цыбулі. У ліку іншых базавых гаспадарак, што аказалі дапамогу, значнае месца займае МАУП “Доктаравічы”, якое выдзеліла большасць сельгаспрадукцыі. За прымальную цану 4 т цыбулі для харчавання школьнікаў паставіла фермерская гаспадарка “Эліта-К” (кіраўнік А. В. Круглякоў). Не засталіся ўбаку і самі ўстановы адукацыі, якія вырасцілі агародніну на прышкольных участках, каб забяспечыць ёю дзяцей на першапачатковым этапе. Таксама для патаннення кошту абедаў вядзецца пастаўка прадуктаў напрамую ад вытворцаў. Так, малочная прадукцыя закупляецца на Капыльскім масласырзаводзе, мясная – на Капыльскім кааппраме, сокі – на Слуцкім і Стаўбцоўскім кансервавых заводах, цукар – на Слуцкім цукрова-рафінадным камбінаце. Пытанне аб пастаўцы без пасрэднікаў прапрацоўваецца і надалей.Да таго ж, дзякуючы райспажыўтаварыству ў некаторых школах працуюць і буфеты, дзе навучэнцы за наяўныя грошы могуць набыць дадаткова пэўны асартымент, які адпавядае неабходным патрабаванням. Згодна з рашэннем райвыканкама, па стане на 1 кастрычніка 2011 года бясплатным харчаваннем за кошт сродкаў бюджэту забяспечаны 2545 навучэнцаў, у тым ліку з іх 1497 – аднаразовым, 668 – двухразовым, 301 – трохразовым і 79 – чатырохразовым (470 – са шматдзетных, 499 – з малазабяспечаных сем’яў і 500 – дзеці бацькоў-інвалідаў).

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы