Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Брэнд “Сузор’е смаку” добра ведаюць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі

18.11.2011


18 лістапада, Капыль /Уласн. iнф./Без сучасных тэхналогій вытворчасць проста не можа існаваць — гэту аксіёму добра разумеюць у ААТ “Капыльскі масласырзавод”.

18 лістапада, Капыль /Уласн. iнф./Без сучасных тэхналогій вытворчасць проста не можа існаваць — гэту аксіёму добра разумеюць у ААТ “Капыльскі масласырзавод”. Менавіта таму крок за крокам яно ператваралася ў прадпрыемства, якое мэтанакіравана і дынамічна развіваецца. У выніку брэнд акцыянернага таварыства — гандлёвая марка “Сузор’е смаку” — адзін з найбольш вядомых вытворцаў натуральнай малочнай прадукцыі як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі. Шырокамаштабная мадэрнізацыя вытворчасці пачалася фактычна дзесяць гадоў таму, калі быў уведзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці тэрмізаваных відаў прадукцыі, а ў 2003-м – цэх натуральнай і натуральнамалочнай прадукцыі. Тады былі ўкаранёныя сучасныя аўтаматы для фасоўкі прадукцыі ў пакеты тыпу «Пюр-Пак», у поліэтыленавыя пакеты. Здавалася, яшчэ зусім нядаўна сапраўдным прарывам для прадпрыемства стала з’яўленне сучаснага імпартнага абсталявання для вытворчасці паўцвёрдых сычужных сыроў. Гэта дазволіла павялічыць якасць і пашырыць іх асартымент. А ўжо сёння ў арсенале сыраробаў – дзесяць відаў прадукцыі не толькі расійскай, але галандскай і элітнай груп. Візітнай карткай завода сталі паўцвёрдыя сычужныя сыры “Российский новый”, “Российский особый”,  “Белорусское золото”, “Голландский брусковый”, “Голландский Био”, “Пошехонь  молодой”, “Сливочный», “Купаловский”.
Увогуле завод выпускае больш за 70 найменняў прадукцыі, якая карыстаецца вялікім попытам у спажыўцоў. Гэта масла слівачнае “Сладкосливочное”, “Крестьянское”, “Любительское”, малако пастэрызаванае (2,5%, 3,0% тлустасці, “Вкусное”, вітамінізаванае “Добрай раніцы”, кісламалочныя прадукты – прадукт кефірны “Биопродукт”, смятана, сыркі дэсертны і плаўлены, тваражкі  для ласуноў, крэм тварожны,  ёгурт пастэрызаваны і шмат іншых.
У 2010 годзе на заводзе засвоены выпуск сухой сыроваткі. У выніку дзякуючы вялікаму попыту  на  гэту прадукцыю павялічылі аб’ёмы вытворчасці, з’явіліся новыя працоўныя месцы, палепшылася экалогія, умацавалася і эканамічнае становішча прадпрыемства. Не дзіўна, што з дастаткова шырокім асартыментам ААТ “Капыльскі масласырзавод” – пастаянны ўдзельнік разнастайных кірмашоў і выстаў як у Беларусі, так і за яе межамі. Сёлета сваю прадукцыю работнікі МСЗ дэманстравалі на 14 такіх форумах, самыя значныя з якіх – “Дажынкі-2011” у г. Маладзечна, выстава-кірмаш у Санкт-Пецярбургу, нацыянальная выстава Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан.На дадзены момант калектыў прадпрыемства працуе над укараненнем сістэмы ISO-22000 (міжнародны стандарт, распрацаваны для харчовай прамысловасці, які ўключае прынцыпы сістэмы кіравання бяспекай харчовых прадуктаў (НАССР). Гэта дасць магчымасць заваёўваць рынак збыту Еўропы.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы