Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На кукурузе — мяса прырастае

21.11.2011

21 лістапада, Капыль /Уласн. iнф./Адным з лідараў па вырошчванні кукурузы ў раёне з’яўляецца адкрытае акцыянернае таварыства “Капыльскае”.

21 лістапада, Капыль /Уласн. iнф./Адным з лідараў па вырошчванні кукурузы ў раёне з’яўляецца адкрытае акцыянернае таварыства “Капыльскае”. Сёлета ў гаспадарцы яна займала 2094 гектары. Добры ўраджай гэтай важнай сельскагаспадарчай культуры стаў выдатнай дапамогай у вырошчванні свіней і буйной рагатай жывёлы, якіх у сельгаспрадпрыемстве на дадзены момант утрымліваецца, адпаведна, 33 600 і 3500 галоў. З занятых пад яе плошчаў больш за палову было ўбрана на сілас, сёлета яго назапашана 15 тысяч тон. Добрая ўраджайнасць была і пры ўборцы кукурузы на зерне: з 1000 га атрымана ў сярэднім па 87,3 цэнтнера на круг. Вал склаў 8731 тону. У цэлым гэта культура дазволіла мець паўтарагадовы запас кармоў. Акрамя таго, закладзена 15 540 тон сенажу і 4133 тоны сена, фактычна на адну ўмоўную галаву - 24,4 ц кармавых адзінак.Добрая кармавая база, добрасумленныя адносіны да справы заўсёды прыносяць выдатны вынік. Ферма па адкорме бычкоў “Доўгае” ў гэтым годзе ўпэўнена трымаецца ў лідарах па вырошчванні буйной рагатай жывёлы. Па выніках работы за 9 месяцаў штодзённыя прывагі жывёлы на ферме склалі 1260 грамаў, што амаль на 350 г больш, чым за гэты ж перыяд мінулага года.Як самы буйны вытворца свініны ў раёне, ААТ “Капыльскае” асноўную стаўку на “каралеву палёў” робіць невыпадкова. Яе ўдзельная вага ўвогуле ў складзе канцэнтратаў можа даходзіць да 60-70%. Вынікі не прымусілі доўга чакаць: адразу значна палепшылася паяданне корму, дзе было большае ўтрыманне кукурузы. Сярэднясутачныя прывагі на адкорме сталі дасягаць да 550 грамаў.Таму яшчэ адзін аспект – нарыхтоўка камбікармоў. Гэту немалаважную задачу выконвае ўласны цэх. Яго вытворчая магутнасць дазваляе вырабляць рассыпныя і экструдзіраваныя (такія кармы атрымліваюць для маладняку шляхам высокатэмпературнай апрацоўкі зерня) камбікармы пад поўную патрэбу для жывёлы, што ўтрымліваецца ў гаспадарцы.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы