Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Памяць дарог

21.11.2011


21 лістапада, Капыль /Уласн. iнф./У Песачанскім цэнтры культуры і вольнага часу адбылася літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, нашага земляка Анатоля (Акіма) Пятровіча Астрэйкі.

21 лістапада, Капыль /Уласн. iнф./У Песачанскім цэнтры культуры і вольнага часу адбылася літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, нашага земляка Анатоля (Акіма) Пятровіча Астрэйкі.
Ушанаваць памяць знакамітага творцы сабраліся яго блізкія і далёкія сваякі, арганізатары свята — супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Капыльскай раённай бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі, прадстаўнікі мясцовай улады, вучні і настаўнікі Песачанскай сярэдняй школы, мясцовыя жыхары. Прынялі запрашэнне на ўрачыстасць член Саюза пісьменнікаў Беларусі, крытык, беларуса-знаўца, паэт Алесь Марціновіч і пісьменніца, рэдактар часопіса “Вожык” Юлія Зарыцкая. Вядучая святочнай імпрэзы “Памяць дарог” — старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага музея гісторыі літаратуры Святлана Гайдук — правяла своеасаблівы экскурс па жыццёвым шляху Анатоля Астрэйкі, пазнаёміла з самымі значнымі яго падзеямі. Сваімі ўспамінамі  пра  героя  ўрачыстасці  падзяліліся і госці.Капыльская цэнтральная раённая бібліятэка з 7 мая 1980 года згодна з пастановай Савета Міністраў БССР, па просьбе жыхароў райцэнтра носіць імя нашага слаўнага земляка Анатоля Астрэйкі. Капыльская  зямля дала беларускай літаратуры каля 40 паэтаў і пісьменнікаў. Але менавіта шчырыя, адкрытыя прызнанні Капылю ў любові “Я шчыра ганаруся тым, што родам сам з-пад Капыля”, якія вызначаны эпіграфам свята, праніклі ў душы жыхароў горада. У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя А. Астрэйкі, у Песачанскай сельскай бібліятэцы (на радзіме паэта) адкрыты пастаянна дзеючыя выставы, прысвечаныя паэту. У краязнаўчай картатэцы і на выставачным планшэце сістэматызаваны бібліяграфічныя звесткі пра земляка. На сайце бібліятэкі на імя “Анатоль Астрэйка” раскрываюцца фактаграфічныя звесткі і яго вершы, прысвечаныя гораду.
У гэты дзень са сцэны цэнтра культуры гучалі вершы Анатоля Астрэйкі, песні, напісаныя на яго словы, у выкананні вучняў і настаўнікаў Песачанскай СШ, парадавалі сваёй творчасцю і сталічныя ветэраны педагагічнай нівы. Пасля гэтай вечарыны ўсе мясцовыя жыхары атрымалі магчымасць яшчэ больш поўна даведацца пра жыццёвы і творчы шлях свайго земляка ў школьным краязнаўчым музеі, экспазіцыя якога папоўнілася копіямі экспанатаў, што захоўваюцца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Іх кіраўніку музея Песачанскай СШ Алене Майсюк уручыла вучоны сакратар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Ірына Шматкова. А мастакі-дызайнеры, аб’яднаныя ў творчую суполку “СветаЛаТ”, падарылі школе аформлены імі стэнд з фотаздымкамі, якія адлюстроўваюць розныя гады жыцця Анатоля Астрэйкі.
Анатоль Астрэйка – паэт, які шчыра, усім сэрцам любіў сваю родную Капыльшчыну з яе непаўторнай прыродай, з яе цудоўнымі працавітымі і таленавітымі людзьмі. І мы, яго землякі, павінны не толькі ганарыцца такім чалавекам, але і ашчадна захоўваць памяць пра яго для будучых пакаленняў.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы