Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Сюрпрыз ад «Еўрарэспекта»

23.11.2011

23 лістапада, Капыль /Уласн. iнф./Сапраўдным сюрпрызам для работнікаў і выхаванцаў ДУА “Капыльскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр” стаў падарунак ад таварыства з дадатковай адказнасцю “Еўрарэспект”, які яно перадало новай структуры аддзела адукацыі.

23 лістапада, Капыль /Уласн. iнф./Сапраўдным сюрпрызам для работнікаў і выхаванцаў ДУА “Капыльскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр” стаў падарунак ад таварыства з дадатковай адказнасцю “Еўрарэспект”, які яно перадало новай структуры аддзела адукацыі. Камп’ютар (які і быў сюрпрызам) тут жа апрабавалі выхаванцы СПЦ. І трэба сказаць, некаторыя з іх не па чутках ведаюць, як працаваць з гэтай электроннай машынай.
Каля пяці гадоў ТДА “Еўрарэспект” цесна супрацоўнічае з раённым аддзелам адукацыі.Падбор канфігурацыі абсталявання, якое максімальна адказвае патрабаванням, наладка лакальных сетак, а таксама сэрвіснае абслугоўванне камп’ютарнай тэхнікі — гэта далёка не поўны пералік аказваемых паслуг для навучальных устаноў Капыльшчыны. Таксама кампанія зарэкамендавала сябе надзейным партнёрам па аказанні спонсарскай дапамогі нашым дзецям”.
Гэта ўжо не першы выпадак, калі ТДА “Еўрарэспект”  прэзентуе камп’ютарнае абсталяванне навучальным установам. Ужо ёсць дамоўленасць, згодна з якой тром дзіцячым садам раёна паступіць капіравальная тэхніка, якая дазволіць крыху спрасціць  работу для супрацоўнікаў  дашкольных устаноў.
 Дзяржаўная ўстанова адукацыі створана на базе дзіцячага сацыяльнага прытулку, і асновай яго дзейнасці з’яўляецца прафілактыка ранняга сіроцтва шляхам каардынацыі дзеянняў сацыяльна-педагагічных службаў устаноў адукацыі раёна, аказанне сацыяльнай дапамогі непаўналетнім і іх сем’ям. Для гэтага ва ўстанове створаны інфармацыйна-прававая служба, аддзяленне дыягностыкі сацыяльнай дэзадаптацыі і постінтэрнатнай адаптацыі, аддзяленне рэалізацыі праграм сацыяльнай рэабілітацыі і аддзяленне сацыяльнага прытулку, дзе працуе 21 спецыяліст.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы