1 снежня, Капыль /Уласн. iнф./Пад будучы ўраджай засыпана 5301 тона насення яравых культур. Зараз вядзецца яго ачыстка і давядзенне да кандыцыі. Цалкам справіліся з пастаўленай задачай ААТ “Старыца-Агра”, “Семежава”, “П-з “Дусаеўшчына”, ЗАТ “Жыліхава”, ДП “С “Лясное” і СГФ “Руднае”.Ідзе нарыхтоўка, вывазка і ўнясенне арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу будучага года. Усяго назапашана 406 807 тон арганікі, вывезена на палі 284 471 тона, унесена 187 469 тон. Надвор’е дазваляе таксама весці ворыва. Гэта работа вядзецца ў ААТ “Мажа-Агра”, “Душава”, “Праснакі”, “Суворава-Агра”, ДП “С Лясное”, РСУП “Бабоўня”, РСУП “С “Прамень”.