Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

З добрым словам i вясёлай песняй

12.12.2011

 11снежня, Капыль /Уласн. iнф./У чарговым Дні жывёлавода ў ААТ “Капыльскае” прынялі ўдзел прадстаўнікі райвыканкама і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці аўтаклуба, створанага пры раённым Цэнтры культуры.Госці разам з галоўнымі спецыялістамі сельгаспрадпрыемства наведалі ферму па адкорме буйной рагатай жывёлы “Доўгае” і МТФ “Комсічы”.

 11снежня, Капыль /Уласн. iнф./У чарговым Дні жывёлавода ў ААТ “Капыльскае” прынялі ўдзел прадстаўнікі райвыканкама і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці аўтаклуба, створанага пры раённым Цэнтры культуры.Госці разам з галоўнымі спецыялістамі сельгаспрадпрыемства наведалі ферму па адкорме буйной рагатай жывёлы “Доўгае” і МТФ “Комсічы”. Галоўны заатэхнік гаспадаркі Тамара Мяцельская падвяла вынікі работы прадпрыемства і асобных ферм за 11 месяцаў 2011 года. Тамара Барысаўна адзначыла, што сёлета ў гаспадарцы ўдалося атрымаць сярэднясутачныя прывагі 757 г, што на 145 г больш, чым летась. Яшчэ лепш спрацавалі жывёлаводы фермы “Доўгае”, дзе рэзультат — 1 кг 125 г (на 138 г больш за мінулагодні). Прызнаныя лідары, і не толькі ў гаспадарцы, — аператары па адкорме БРЖ Аркадзь Казлоў і Андрэй Дамалаз. Вынік іх працы — 1 кг 179 г. Больш за кілаграм прывагі атрымліваюць і многія іх калегі. Старшыня прафкама ААТ “Капыльскае” Соф’я Коршун уручыла пераможцам спаборніцтва каштоўныя падарункі, а начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Людміла Камкова — Падзячныя пісьмы-маланкі ад райвыканкама і кнігі “Памяць. Капыльскі раён”.Неблагіх вынікаў дабіваюцца і працаўнікі гаспадаркі, якія займаюцца малочнай жывёлагадоўляй. Галоўны заатэхнік упраўлення райсельгасхарчу Таццяна Гарбуз адзначыла, што ААТ “Капыльскае” знаходзіцца ў ліку  чатырох сельгаспрадпрыемстваў, якія па выніках работы за 11 месяцаў па надоі малака дабіліся прыбаўкі ў параўнанні з леташнім перыядам, да таго ж самай вялікай у раёне. Ішла размова і пра задачы, якія стаяць перад жывёлаводамі гаспадаркі на будучае, гучалі словы ўдзячнасці за старанную працу. Але, напэўна, не менш парадавалі вяскоўцаў выступленні самадзейных артыстаў пад кіраўніцтвам дырэктара аўтаклуба Андрэя Загорскага. Цудоўныя беларускія і эстрадныя песні ў іх выкананні ўздымалі настрой, прымушалі забыцца пра ўсе непрыемнасці і падштурхоўвалі падпяваць артыстам. Дарэчы, трэба некалькі слоў сказаць і пра бытавыя ўмовы, створаныя ў гаспадарцы для жывёлаводаў. На фермах у так званым чырвоным кутку вельмі цёпла і ўтульна, ёсць магчымасць выпіць кубак гарбаты, скарыстаць мікрахвалевую печку, паглядзець тэлевізар. Клапоцяцца ў гаспадарцы і пра вольны час сваіх працаўнікоў. Напрыклад, у лістападзе былі арганізаваны экскурсіі ў Мірскі замак, Нясвіж, Навагрудак, тройчы працаўнікі гаспадаркі і члены іх сем’яў змаглі трапіць на Лядовае шоу ў Мінскі цырк, больш за 200 чалавек прынялі ўдзел у святочным агеньчыку, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, такое ж свята плануецца і з нагоды Новага года.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы