Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

“Капыльскія строі”

19.12.2011

19снежня, Капыль /Уласн. iнф./ Вывучэнне традыцыйнай народнай спадчыны свайго рэгіёна – адзін з галоўных напрамкаў дзейнасці ўстаноў культуры на сучасным этапе.

 19снежня, Капыль /Уласн. iнф./ Вывучэнне традыцыйнай народнай спадчыны свайго рэгіёна – адзін з галоўных напрамкаў дзейнасці ўстаноў культуры на сучасным этапе. Таму, у мэтах адраджэння, вывучэння і зберажэння традыцыйнай культуры, у РЦК было арганізавана раённае мерапрыемства “Капыльскія строі”, прысвечанае Году беларускага традыцыйнага касцюма. Першым этапам па ўзнаўленні народнага касцюма Капыльскага раёна стала правядзенне даследчай работы па вывучэнні яго асаблівасцей. Супрацоўнікі клубных устаноў Капыльшчыны на чале з раённым цэнтрам традыцыйнай культуры па крупінках збіралі тое, што не паспелі знішчыць людзі і няўмольны час. Быў сабраны апісальны, ілюстрацыйны і прадметны матэрыялы. На іх аснове таленавітыя майстрыхі па кнігах, фотаздымках, частках адзення і апісаннях, сабраных у мясцовых людзей старэйшага пакалення, спрабавалі аднавіць адзенне нашых бабуль і дзядуль, прабабак і прадзедаў. Вынікі даследчай работы былі прадстаўлены падчас агляду-конкурсу ў раённым цэнтры культуры. На выставе можна было пазнаёміцца з узорамі мужчынскага і жаночага, будзённага і святочнага адзення, якое насілі нашы продкі ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзяў. На Капыльшчыне традыцыйнае адзенне вызначалася разнастайнасцю і багаццем арнаментальных форм у вышыўцы і ткацтве асобных дэталей касцюма, арыгінальнымі лакальнымі ўзорамі, якія бытавалі ў розных вёсках раёна. З даследчых матэрыялаў навукоўцаў па зборы народнага беларускага касцюма, а менавіта вядомага беларускага мастацтвазнаўца і этнографа Міхася Раманюка, які ў 80-я гады мінулага стагоддзя праводзіў даследаванне мясцовых строяў на Капыльшчыне, наш строй названы як “капыльска-клецкі”. Збор матэрыялаў па традыцыйным адзенні паказаў, што строй Клецкага раёна вельмі падобны на капыльскі: крой дэталей касцюма аднолькавы, адрозненне толькі ў арнаментальным аздабленні рукавоў у жаночых сарочках, кашулях, фартухах, гарсэтах, а вось андаракі і спадніцы адрозніваюцца па буйных і частых складках. Як адзначыла дырэктар раённага цэнтра традыцыйнай культуры Галіна Гурло, аднавіць гісторыю касцюмаў поўнасцю сёння даволі цяжка. Не ўсе знаходкі вывучаны, не ўсе даследаваны вёскі, што дазваляла б рабіць самастойны аналіз і апісанне касцюма. Але тое, што сабрана, дае магчымасць атрымаць дастаткова аб’ектыўныя ўяўленні аб традыцыйным адзенні, якое існавала на Капыльшчыне  на пачатку ХХ ст. Падчас правядзення агляду-конкурсу журы цяжкавата было вызначыць пераможцаў. У намінацыях за збор і афармленне даследчага матэрыялу, творчы падыход і захаванне традыцый традыцыйнага касцюма 12 клубных устаноў культуры  былі ўзнагароджаны дыпломамі аддзела культуры Капыльскага райвыканкама. А завяршылася святочное мерапрыемства выступленнем народнага ансамбля народнай песні “Спадчына” пад кіраўніцтвам Валянціны Зарамбоўскай.  

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы