Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Экалогія як сродак фарміравання патрыятызму

20.12.2011

 20снежня, Капыль /Уласн. iнф./ Кіраўнікі ўстаноў адукацыі Міншчыны, якія адным з відаў сваёй дзейнасці абралі экалагічнае выхаванне падрастаючага пакалення, мелі магчымасць прыняць удзел у майстар-класе, які праводзіўся на базе Капыльскага раёна.

 20снежня, Капыль /Уласн. iнф./ Кіраўнікі ўстаноў адукацыі Міншчыны, якія адным з відаў сваёй дзейнасці абралі экалагічнае выхаванне падрастаючага пакалення, мелі магчымасць прыняць удзел у майстар-класе, які праводзіўся на базе Капыльскага раёна. Мерапрыемства прайшло па ініцыятыве вучэбна-метадычнай установы “Мінскі дзяржаўны абласны вучэбна-метадычны кабінет”. Яго мэта — трансляцыя педагагічнага вопыту выхавання экалагічнай культуры навучэнцаў і моладзі ва ўстановах адукацыі — надзвычай зацікавіла ўдзельнікаў нарады, паколькі ў кожнага з іх ужо назапашаны важкі вопыт у гэтым кірунку, ёсць пра што расказаць сваім калегам, з чым параўнаць убачанае. У семінары прынялі ўдзел начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Аляксей Абросімаў і спецыяліст РАА Алена Карпяленя. Найперш гасцей гасцінна сустракала гімназія  № 1 г. Капыля, дзе яны мелі магчымасць стаць сведкамі разгортвання своеасаблівай панарамы “Экалагічная культура: урок, факультатыў, гурток”. На ўроку экалогіі, які ў выглядзе міжнароднай канферэнцыі правёў настаўнік Мікалай Паўлавіч Стульба, вучні з веданнем справы абмяркоўвалі глабальныя праблемы сучаснасці ў разрэзе Капыльскага раёна. У форме круглага стала на тэму “Экалогія прыгажосці” прайшоў факультатыўны занятак пад кіраўніцтвам настаўніцы Алены Сяргееўны Роўбуць. Кіраўнік гуртка “Капыльшчыназнаўства” Сяргей Уладзіміравіч Мялешка запрасіў на яго чарговае пасяджэнне, дзе прайшла своеасаблівая трансляцыя педагагічнай практыкі на тэму “Мая маленькая Радзіма — вялікая любоў мая”.
Не менш цікавымі былі і выступленні юных вучоных — Настассі Каменкі і Вячаслава Калевіча, якія прапанавалі гасцям асноўныя тэзісы сваіх праектаў, з якімі яны паспяхова выступілі на абласных навукова-практычных канферэнцыях.Лясноўская сярэдняя школа, якая прыняла эстафету ад сваіх калег з Капыля, уразіла гасцей не толькі цудоўнай выставай, што размясцілася ў школьным фае, але і цікавым, надзвычай кампетэнтным расповедам аб праводзімай рабоце дырэктара ўстановы Любові Васільеўны Войцік. Тыя з педагогаў, якім не давялося пабываць у Лясным раней, летам і ранняй восенню, вядома ж, вельмі пашкадавалі пра гэта, з захапленнем разглядваючы слайды, што суправаджалі расказ дырэктара. Гэту школу без перабольшвання можна назваць міні-батанічным садам, настолькі тут багатая калекцыя кветак і кустарнікаў. Да таго ж усе кампазіцыі ствараюцца сумесна школьнікамі і іх педагогамі, што не можа не навучыць дзяцей любіць працу на агульную карысць, любіць той куточак, які з такой стараннасцю яны ўпрыгожваюць. Пачынаючы з 2008-га школа штогод з’яўляецца пераможцам альбо прызёрам шматлікіх раённых і абласных конкурсаў, навукова-практычных канферэнцый, аглядаў-конкурсаў, фестываляў экалагічнай накіраванасці.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы