Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Двайное свята школы-інтэрната

28.12.2011

28снежня, Капыль /Уласн. iнф./ У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» супрацоўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь наведваюць дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты, апякунскія, прыёмныя сем’і, дзіцячыя сацыяльныя прытулкі і іншыя ўстановы.

28снежня, Капыль /Уласн. iнф./ У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» супрацоўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь наведваюць дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты, апякунскія, прыёмныя сем’і, дзіцячыя сацыяльныя прытулкі і іншыя ўстановы.
У дзяржаўнай установе адукацыі “Капыльская дапаможная школа-інтэрнат” адбыліся адразу два святы – Навагодні карнавал і адкрыццё новага чатырохпакаёвага дома для выхаванцаў установы адукацыі. Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Казімір Фарыно, першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Кулеш, старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Аляксей Абросімаў. Першая ўрачыстасць праходзіла ў актавай зале ўстановы адукацыі. На працягу гадзіны гучалі тут жарты, песні, дзеці вадзілі карагоды пад зялёнай прыгажуняй з казачнымі персанажамі і, бясспрэчна, Дзедам Марозам і Снягуркай.  У такія дні немагчыма абысціся без падарункаў. Ад Міністэрства адукацыі Казімір Фарыно ўручыў дырэктару ўстановы адукацыі Марыне Крэпскай пашпарт ад інтэрактыўнай дошкі – вялікага сэнсарнай экрана.   Пасля ганаровыя госці прайшліся па класах, пагутарылі з настаўнікамі і выхавацелямі школы-інтэрната, пазнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай вучэбнай гаспадаркі. Комплексная дапамога навучэнцам з асаблівасцямі развіцця – прыярытэтны напрамак у дзейнасці Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната. Менавіта тут упершыню ў рэспубліцы пачалася рэа- лізацыя праграмы «Апрабацыя мадэлі падрыхтоўкі навучэнцаў дапаможнай школы-інтэрната да самастойнага пражывання». Летась быў завершаны першы этап - пабудаваны камфартабельны двухпавярховы дом для пражывання 12 чалавек. Разам з выхавацелем старэйшыя юнакі і дзяўчаты набывалі тут вопыт самастойнага жыцця. Наступны этап – пражыванне ў асобным доме на тэрыторыі школы-інтэрната. Намаганнямі Міністэрства адукацыі, упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, дабрачыннага фонду «Дзіцячыя дамы Беларусі», кіраўніцтва Капыльскага раёна сёння створаны ўсе ўмовы для яго рэалізацыі. Дзякуючы добрай рабоце падрадчыка, якім выступала ДУП “ПМК-194”, быў уведзены ў строй другі дом. Складаецца ён з чатырох пакояў, у кожным з якіх будуць пражываць па два чалавекі. Пасля невялікай афіцыйнай часткі Анатоль Жданеня перадаў сімвалічны ключ ад жылля Марыне Крэпскай. А калі была перарэзана чырвоная стужка, прысутныя змаглі пазнаёміцца з інтэр’ерам памяшканняў, ацаніць камфорт і ўтульнасць новабудоўлі.
 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы