Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Статус абавязвае

30.12.2011

 30снежня, Капыль /Уласн. iнф./ Дырэктары сярэдніх спецыяльных устаноў Міншчыны вывучалі вопыт і метады работы калектыву Капыльскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа.

 30снежня, Капыль /Уласн. iнф./ Дырэктары сярэдніх спецыяльных устаноў Міншчыны вывучалі вопыт і метады работы калектыву Капыльскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа. У каледжы гасцей сустракалі выхаванцы гэтай навучальнай установы. Яны запрасілі прысутных на займальную экскурсію. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ірына Літвінка правяла прэзентацыю «Асноўныя аспекты выхаваўчай работы ў адукацыйным працэсе вучэбнай установы». Пазнавальным стаў і развіваючы занятак з элементамі трэнінгу «Згуртаванасць і талерантнасць у групе», які правяла педагог-псіхолаг Таццяна Канаплянік. Дырэктары сярэдніх спецыяльных устаноў наведалі таксама выставу аб’яднанняў дадатковай адукацыі, пабывалі на дэгустацыі «Кулінарны калейдаскоп», у лабараторыі «Падрыхтоўка гарачых страў», у трэнажорнай зале, інтэрнаце, вытворчых памяшканнях. Цяпер у сувязі з новым статусам значна абнавілася вытворчая база,  адбыліся радыкальныя змены ў абсталяванні кабінетаў, нават у настроі ўсяго калектыву, у гатоўнасці вырашаць сёння ўскладзеныя на іх няпростыя задачы. Сёння ўстанова мае 26 кабінетаў па агульнаадукацыйных і спецыяльных прадметах, 8 лабараторый, 9 майстэрняў, 3 аўтадромы, 3 камп’ютарныя класы, дзве спартыўныя залы. Прысутныя змаглі пазнаёміцца з дзейнасцю прадметных гурткоў, гурткоў тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, якія працуюць сумесна з раённым цэнтрам традыцыйнай культуры, мастацкай самадзейнасці, спартыўных секцый. У каледжы створаны ўмовы і для баўлення вольнага часу навучэнцаў. Усе іншагароднія  навучэнцы забяспечваюцца інтэрнатам. Асаблівым момантам для ўсіх без выключэння стаў фрагмент выхаваўчай гадзіны ў рэжыме online з сельскагаспадарчай школай г. Йонішкі (Літва).

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы