Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

35 юных капылян атрымалі прэміі райвыканкама

09.01.2012

 9 студзеня, Капыль /Уласн. iнф./У  раённым Цэнтры культуры адбылося навагодняе свята для таленавітай моладзі Капыльшчыны. Дзеці, якія прыехалі сюды, атрымалі мноства незабыўных уражанняў ад урачыстасці.

 9 студзеня, Капыль /Уласн. iнф./У  раённым Цэнтры культуры адбылося навагодняе свята для таленавітай моладзі Капыльшчыны. Дзеці, якія прыехалі сюды, атрымалі мноства незабыўных уражанняў ад урачыстасці. Прадстаўленне складалася з некалькіх блокаў, якія стварылі атмасферу сапраўднага навагодняга свята. Спачатку юнакі і дзяўчаты змаглі паўдзельнічаць у разнастайных гульнях, раскрыць таямніцы сваёй будучыні, якую абяцаў гараскоп, атрымаць салодкія пачастункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі за навагоднюю песню ці верш. Урачыстая частка праходзіла ўжо ў глядзельнай зале. Лепшых з лепшых вітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Жданеня. Анатоль Іосіфавіч шчыра павіншаваў удзельнікаў урачыстасці, актывістаў і выдатнікаў са святам і пажадаў ім далейшых поспехаў у вучобе, усвядомленага выбару будучай прафесіі. За выдатныя поспехі ў абласных, рэспубліканскіх прадметных алімпіядах і  творчых конкурсах старшыня райвыканкама ўручыў 35 прэмій юнакам і дзяўчатам з розных навучальных устаноў. Таленавітую моладзь, якая дасягнула значных спартыўных поспехаў, павіншаваў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Віктар Васілеўскі. Ён выказаў удзячнасць дзецям за іх дасягненні і ўручыў граматы, а футбольным камандам 1999 - 2000 г. н. і 1997 - 1998 г. н. Капыльскай СДЮШАР - «бронзавыя» і «залатыя» медалі, якія яны заваявалі ў першынстве Мінскай вобласці па футболе сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. Асобная ўдзячнасць прагучала і ў адрас трэнераў футбалістаў – Міхаіла Рымашэўскага, Сяргея Бельмача і Сяргея Камяка.Для ўсіх прысутных у зале артысты раённага Цэнтра культуры падарылі навагоднюю казку. А кульмінацыяй мерапрыемства стала маладзёжная дыскатэка.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы