25студзеня, Капыль /Уласн. iнф./У сельгасарганізацыях Капыльшчыны ідзе абарона бізнес-планаў. Камісія ў складзе старшыні райвыканкама Анатоля Жданені, першага намесніка старшыні, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ірыны Кісляк і яе першага намесніка начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталя Ракевіча выязджае ў гаспадаркі, дзе заслухоўвае справаздачы кіраўнікоў і спецыялістаў аб рабоце за 2011 год і прымае абарону планаў на 2012-ы. Таксама камісія наведвае жывёлагадоўчыя аб’екты, якія сёлета будуць рэканструяваны.