Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Для камфорту пацыентаў

31.01.2012

31 студзеня, Капыль /Уласн. iнф./Ва ўстанове аховы здароўя “Капыльская ЦРБ” закончаны рамонт часткі першага і другога паверхаў старога будынку паліклінікі Падчас правядзення работ адміністрацыя ўстановы аховы здароўя старалася ўлічваць пажаданні пацыентаў.

31 студзеня, Капыль /Уласн. iнф./Ва ўстанове аховы здароўя “Капыльская ЦРБ” закончаны рамонт часткі першага і другога паверхаў старога будынку паліклінікі Падчас правядзення работ адміністрацыя ўстановы аховы здароўя старалася ўлічваць пажаданні пацыентаў. Бясспрэчна, з-за таго, што будынак стары, узнікалі пэўныя цяжкасці ў рэалізацыі намечаных перамен. Так заменены сантэхніка, вокны, дзверы, электраправодка. Фактычна ад старога будынку засталіся толькі сцены. Дзякуючы таму, што гардэроб перанесены ў асобны пакой, цяпер у будынку ля рэгістратуры маецца шырокі хол, дзе можна будзе камфортна дачакацца сваёй чаргі. Адразу насупраць рэгістратуры размясцілі траўматалагічны кабінет. На першым паверсе асобна абсталявалі жаночую кансультацыю, дзе можна трапіць на прыём да акушэр-гінеколага, цяжарнай жанчыне тут жа зробяць КТГ (кардыятакаграфія плода) і іншае. – Вялікую дапамогу, у тым ліку і фінансавую, па рамонце паліклінікі нам аказаў райвыканкам. Дзякуючы гэтаму набыта новае абсталяванне на суму 169 млн рублёў, закуплена новая мэбля, – тлумачыць галоўны ўрач Ірына Гулевіч. – Таксама хацелася б падзякаваць прадпрыемствам і арганізацыям раёна за фінансавую падтрымку. З іх дапамогай мы набылі лаўкі для наведвальнікаў, поўнасцю абсталявалі сталовую тэрапеўтычнага аддзялення. Якасць праведзеных работ і камфорт, які чакае пацыентаў, змаглі ацаніць старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, начальнік фінансавага аддзела Галіна Міцкевіч, галоўны санітарны ўрач Капыльскага раёна Аляксей Кароль. Ганаровыя госці прыехалі не з пустымі рукамі. Пасля агляду новых кабінетаў яны ўручылі калектыву каляровы тэлевізар, які размесціцца ў холе ўстановы здароўя, каб наведвальнікі яшчэ больш камфортна адчувалі сябе ў абноўленай паліклініцы.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы